![]() | ||
---|---|---|
Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27) Библия на украинском языке (66) Новый Завет Нестле-Аланда (27) Библия на белорусском языке (66) |
Бiблiя беларуская - пераклад Василя Сёмухи Захарыя 1 Прарочае слова Госпада пра Ізраіля. Гасподзь, Які распрасьцёр неба, уцьвердзіў зямлю і ўтварыў дух чалавека ўсярэдзіне яго, кажа: 2 вось, Я зраблю Ерусалім чараю захапленьня ўсім навакольным народам, а таксама для Юды ў час аблогі Ерусаліма. 3 І будзе ў той дзень, зраблю Ерусалім цяжкім каменем усім плямёнам; усе, якія падымацьмуць яго, надарвуцца, а зьбяруцца супроць яго ўсе народы зямлі. 4 У той дзень, кажа Гасподзь, Я паб'ю кожнага каня шаленствам і верхаўца яго - вар'яцтвам, а на дом Юдаў разамкну вочы Мае; а кожнага каня ў народаў пакараю сьлепатою. 5 І скажуць князі Юдавыя ў сэрцах сваіх: сіла мая - жыхары Ерусалімскія ў Госпадзе Саваофе, Богу іхнім. 6 У той дзень Я зраблю князёў Юдавых - як жароўню з агнём паміж дровамі і як запаленую сьвяцільню сярод снапоў, і яны зьнішчаць усе навакольныя народы справа і зьлева, і зноў заселены будзе Ерусалім на сваім месцы, у Ерусаліме. 7 І ўратуе Гасподзь спачатку намёты Юды, каб веліч дому Давідавага і веліч жыхароў Ерусаліма ня ўзносілася над Юдам. 8 У той дзень абараняць будзе Гасподзь жыхароў Ерусаліма, і самы слабы сярод іх у той дзень будзе як Давід, а дом Давіда будзе як Бог, як анёл Гасподні перад імі. 9 І будзе ў той дзень, Я зьнішчу ўсе народы, якія нападацьмуць на Ерусалім. 10 А на дом Давіда і на жыхароў Ерусаліма вылью дух мілаты і замілаваньня, і яны паглядзяць на Яго, Якога пранізалі, і будуць галасіць па Ім, як галосяць па адзінародным сыне, і смуткаваць, як смуткуюць па першынцы. 11 У той дзень падымецца вялікі плач у Ерусаліме, як плач Гададрымона ў даліне Манідонскай. 12 І галасіцьме зямля, кожнае племя асобна: племя дому Давідавага асобна, і жанчыны іхнія асобна; племя дому Натанавага асобна, і жанчыны іхнія асобна; 13 племя дому Лявіінага асобна, і жанчыны іхнія асобна; племя Сымонавае асобна, і жанчыны іхнія асобна. 14 Усе астатнія плямёны - кожнае племя асобна, і жанчыны іхнія асобна. |
SAPE |
© The FontCity, ltd, 2011