![]() | ||
---|---|---|
Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27) Библия на украинском языке (66) Новый Завет Нестле-Аланда (27) Библия на белорусском языке (66) |
Бiблiя беларуская - пераклад Василя Сёмухи 2-е Цiмафея 1 Дык мацуйся, сыне мой, у мілаце Хрыстом Ісусам. 2 І што чуў ад мяне пры многіх сьведках, тое накажы верным людзям, якія былі б здольныя іншых вучыць. 3 Дык цярпі пакуты, як добры воін Ісуса Хрыста. 4 Ніякі воін ня зьвязвае сябе справамі буднымі, каб дагадзіць ваеначальніку. 5 Калі ж хто і змагаецца, вянка не здабудзе, калі будзе змагацца не паводле правіла. 6 Працоўны ратай першы павінен скаштаваць пладоў. 7 Разумей, што я кажу. Хай дасьць табе Гасподзь разуменьне ва ўсім. 8 Памятай (Госпада) Ісуса Хрыста ад семені Давідавага, Які ўваскрэс зь мёртвых, паводле зьвеставаньня майго. 9 за якое я пакутую аж да кайданаў, як злодзей; але на слова Божае няма кайданаў. 10 Таму я ўсё цярплю дзеля выбраных, каб і яны атрымалі збавеньне ў Ісусе Хрысьце зь вечнаю славаю. 11 Слушнае слова: калі мы зь Ім памерлі, дык зь Ім і ажывём; 12 калі церпім, дык зь Ім уладарыць будзем; калі зрачэмся, і Ён зрачэцца нас; 13 калі мы няверныя, Ён застаецца верны, бо Сябе зрачыся ня можа. 14 Гэта нагадвай, заклінаючы перад Госпадам ня ўступаць у спрэчкі, што зусім ня служыць на карысьць, а на разлад слухачам. 15 Старайся паставіць сябе прад Богам годным, працаўніком бездакорным, які правільна выкладае слова праўды. 16 А непатрэбнага пустаслоўя пазьбягай; бо яны яшчэ больш будуць памнажаць бязбожнасьць, 17 і слова іхняе, як пухліна, будзе пашырацца. Такія Іменей і Філіт, 18 якія адступіліся ад ісьціны, кажучы, што ўваскрэсеньне ўжо было, і разбураюць у некаторых веру. 19 Але цьвёрдая аснова Божая стаіць, маючы пячатку гэтую: "ведае Гасподзь Сваіх"; і: "хай адступіць ад няпраўды кожны, хто вызнае імя Госпада". 20 А ў вялікім доме ёсьць посуд ня толькі залаты і срэбны, але і драўняны і гліняны; і адзін у ганаровым, а другі ў нізкім ужытку. 21 Дык вось, хто будзе чысты ад гэтага, той будзе пасудзінай у гонары, асьвечанай і карыснай Уладыку, прыдатнай на ўсякую добрую патрэбу. 22 Юнацкіх пажадлівасьцяў пазьбягай, а трымайся праўды, веры, любові, згоды з усімі, хто заклікае Госпада ад чыстага сэрца. 23 Ад дурных і невуцкіх спрэчак ухіляйся, ведаючы, што яны спараджаюць незлагадзь; 24 а рабу Госпада нельга сварыцца, а трэба быць прыязным да ўсіх, навучальным, нязлосным, 25 здольным лагодна настаўляць праціўнікаў, - можа, дасьць ім Бог пакаяньне для спазнаньня праўды, 26 каб яны вызваліліся зь цянётаў д'ябла, які залучыў іх у сваю волю. |
SAPE |
© The FontCity, ltd, 2011