![]() | ||
---|---|---|
Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27) Библия на украинском языке (66) Новый Завет Нестле-Аланда (27) Библия на белорусском языке (66) |
Бiблiя беларуская - пераклад Василя Сёмухи 1-е Цiмафея 1 Слушнае слова: калі хто япіскапства жадае, добрае справы жадае. 2 А япіскап павінен быць беззаганны, адной жонкі муж, цьвярозы, цнатлівы, богабаязны, сумленны, гасьцінны да вандроўнікаў, здатны вучыць, 3 ня п'яніца, не звадыяш, не сварлівец, не карысьлівец, а ціхі, згодалюбны, не срэбралюбец, 4 павінен добра кіраваць домам сваім, дзяцей трымаць у паслушэнстве з усёй сумленнасьцю; 5 бо хто ня ўмее кіраваць сваім домам, той ці ж будзе рупіцца пра Царкву Божую? 6 не павінен быць з нованавернутых, каб не заганарыўся і не падупаў асудзе разам з д'яблам. 7 Трэба яму таксама мець добрае сьведчаньне ад чужых, каб унікнуць нараканьняў і цянётаў д'ябальскіх. 8 Дыяканы таксама павінны быць сумленныя, ня двухязыкія, непацяглівыя да віна, не карысьлівыя, 9 павінны захоўваць таемнасьць веры ў чыстым сумленьні, 10 і такіх трэба загадзя выпрабоўваць, потым, калі беззаганныя, дапускаць да служэньня. 11 Гэтак сама і жонкі іхнія павінны быць сумленныя, не паклёпніцы, цьвярозыя, верныя ва ўсім. 12 Дыякан павінен быць адной жонкі мужам, добра кіраваць дзецьмі і домам сваім; 13 бо тыя, што служылі добра, рыхтуюць сабе найвышэйшую ступень і вялікую адвагу ў веры ў Хрыста Ісуса. 14 Гэта табе пішу, спадзяючыся неўзабаве прыйсьці да цябе, 15 каб, калі запазьнюся, ты ведаў, як трэба паводзіцца ў доме Божым, які ёсьць Царква Бога жывога, стоўп і аснова ісьціны. 16 І, прызнана ўсімі - вялікая ёсьць пабожнасьці таямніца: Бог зьявіўся ў плоці, апраўдаў Сябе ў Духу, паказаў Сябе анёлам, прапаведаны ў народах, прыняты вераю ў сьвеце, узьнёсься ў славе. |
SAPE |
© The FontCity, ltd, 2011