![]() | ||
---|---|---|
Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27) Библия на украинском языке (66) Новый Завет Нестле-Аланда (27) Библия на белорусском языке (66) |
Бiблiя беларуская - пераклад Василя Сёмухи 2-е Фесаланiкiйцаў 1 Дык вось, малецеся за нас, браты, каб слова Гасподняе шырылася і праслаўлялася, як і ў вас, 2 і каб нам пазбыцца падступных і ліхіх людзей; бо не ва ўсіх вера. 3 Але верны Гасподзь, Які ўмацуе вас і аслоніць ад ліхадзея. 4 Мы пэўныя за вас у Госпадзе, што вы выконваеце і будзеце выконваць тое, што мы вам наказваем. 5 А Гасподзь хай скіруе сэрцы вашыя ў любоў Божую і ў цярплівасьць Хрыстовую. 6 А наказваем вам, браты, імем Госпада нашага Ісуса Хрыста, цурацца кожнага брата, які жыве гультаём, а не паводле паданьня, якое прынялі ад нас, 7 бо вы самі ведаеце, як павінны вы пераймаць нас; бо мы не гультаявалі ў вас, 8 ні ў кога ня елі хлеба дарма, а займаліся працай і рабілі ноч і дзень, каб ня стацца цяжарам каму-небудзь з вас, 9 не таму, каб мы ня мелі ўлады, а каб сябе саміх даць вам у прыклад на перайманьне нас. 10 Бо, калі мы былі ў вас, дык наказвалі вам вось што: калі хто ня хоча працаваць, той і ня еж. 11 Але чуем, што некаторыя ў вас жывуць гультаямі, нічога ня робяць, а хітра абыходзяцца; 12 такіх умаўляем і пераконваем Госпадам нашым Ісусам Хрыстом, каб яны, моўчкі працуючы, елі свой хлеб. 13 А вы, браты, ня падайце духам, робячы дабро. 14 Калі ж хто не паслухае слова нашага ў гэтым пасланьні, таго майце на прыкмеце і не вадзецеся зь ім, каб даць яму сораму; 15 але ня лічэце яго за ворага, а стаўце на розум, як брата. 16 А Сам Гасподзь міру няхай дасьць вам мір заўсёды ва ўсім; Гасподзь з усімі вамі! 17 Прывітаньне маёю рукою Паўлаваю, што служыць знакам у кожным пасланьні; пішу я так: 18 мілата Госпада нашага Ісуса Хрыста з усімі вамі. Амін. |
SAPE |
© The FontCity, ltd, 2011