![]() | ||
---|---|---|
Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27) Библия на украинском языке (66) Новый Завет Нестле-Аланда (27) Библия на белорусском языке (66) |
Бiблiя беларуская - пераклад Василя Сёмухи 1-е Фесаланiкiйцаў 1 А пра часы і часіны няма патрэбы пісаць вам, браты, 2 бо самі вы дакладна ведаеце, што дзень Гасподні так прыйдзе, як злодзей уначы. 3 Бо, калі будуць казаць: "мір і бясьпека", тады зьнянацку спасьцігне іх пагібель, як мука родамі спасьцігае цяжарную, і ня ўнікнуць. 4 Але вы, браты, ня ў цемры, каб дзень застаў вас, як злодзей; 5 бо ўсе вы - сыны сьвятла і сыны дня: мы - ня сыны ночы, ні цемры. 6 Дык вось, ня будзем спаць, як іншыя, а будзем чуваць і цьвярозіцца. 7 Бо, хто сьпіць, сьпіць уночы, і хто ўпіваецца, упіваецца ўночы. 8 Мы ж як сыны дня, будзем цьвярозіцца, апрануўшыся ў браню веры і любові і ў шалом надзеі на збавеньне, 9 таму што Бог вызначыў нас не на гнеў, а на атрыманьне збавеньня праз Госпада нашага Ісуса Хрыста, 10 Які памёр за нас, каб мы, ці то чуваем, ці то сьпім, жылі разам зь Ім. 11 Таму ўмаўляйце адно аднаго і навучайце адно аднаго, як вы і робіце. 12 Просім жа вас, браты, паважаць тых, якія працуюць у вас, і якія пастаўлены над вамі ў Госпадзе, і якія на розум вас настаўляюць, 13 і шанаваць іх пераважна зь любоўю за справу іхнюю; будзьце ў згодзе паміж сабою. 14 Молім вас таксама, браты, настаўляйце на розум бясчынцаў, суцяшайце маладушных, падтрымлівайце слабых, будзьце цярплівыя з усімі. 15 Глядзеце, каб хто каму не плаціў злом за зло; а заўсёды шукайце дабра і адно аднаму і ўсім. 16 Заўсёды радуйцеся. 17 Бесьперастанку малецеся. 18 За ўсё дзякуйце: бо такая за вас воля Божая ў Ісусе Хрысьце. 19 Духа не гасеце. 20 Прароцтваў не прыніжайце. 21 Усё выпрабоўвайце, добрага трымайцеся. 22 Ухіляйцеся ад ліхаты ў любым яе выглядзе. 23 Сам жа Бог міру няхай асьвеціць вас ва ўсёй поўніцы, і ваш дух і душа і цела ва ўсёй цэласьці няхай захаваюцца без пахібы ў прышэсьце Госпада нашага Ісуса Хрыста. 24 Верны Той, Хто заклікае вас, Які і зьдзейсьніць гэта. 25 Браты! малецеся за нас. 26 Вітайце ўсіх братоў цалаваньнем сьвятым. 27 Заклікаю вас Госпадам прачытаць гэта пасланьне ўсім сьвятым братам. Мілата Госпада нашага Ісуса Хрыста з вамі. Амін. |
SAPE |
© The FontCity, ltd, 2011