![]() | ||
---|---|---|
Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27) Библия на украинском языке (66) Новый Завет Нестле-Аланда (27) Библия на белорусском языке (66) |
Бiблiя беларуская - пераклад Василя Сёмухи Песьня 1 Найвышэйшая песьня Саламонава. 2 Няхай вусны яго мяне пацалуюць! Бо лепшыя за віно твае ласкі. 3 Ад водару мазяў тваіх імя тваё - як разьлітае міра; таму і дзяўчаты цябе кахаюць. 4 Надзь мяне! Мы пабяжым за табою; - цар мяне ўвёў у харомы свае! Радавацца і весяліцца будзем з табою; - больш за віно будзем славіць пяшчоты; цябе годнасна любяць! 5 Ерусалімскія дочкі! Чорная я, прыгажуня сабою, нібы намёты Кідара ці полагі Саламонавыя. 6 Не зважайце на смугласьць маю; гэта сонца мяне апаліла: сыны маёй маці ўгневаліся на мяне, - вінаграднікі вартаваць мне казалі, - свайго вінаградніка я не ўпільнавала. 7 Ты скажы, каханьне маёй душы, дзе ты пасьвіш? дзе апоўдні ты адпачываеш? навошта бадзяцца мне каля статкаў сяброў тваіх? 8 Калі гэтага ты ня знаеш, найпрыгажэйшая краска-дзяўчына, дык ідзі па авечых сьлядах і пасьві свае казьляняткі каля буданоў пастушыных. 9 З кабыліцаю з фараонавай калясьніцы параўнаў я цябе, каханая. 10 Прыгожыя шчокі твае пад падвескамі, шыю тваю аздабляюць каралькі; 11 зробім табе залатыя падвескі са срэбнымі іскрамі. 12 Пакуль цар за сталом весяліўся, мой народ разьліваў пахошчы. 13 Мне мой мілы - як ладанка зь мірай; начуе ў мяне на грудзях, 14 мне мой мілы - як скрыпеню гронка ў мяне ў вінаградніках Эн-гэдзі. 15 Якая прыгожая ты, каханая! якая прыгожая ты! Твае вочы - дзьве галубіцы! 16 Які ты прыгожы, мой любы, які ты ласкавы, і ложак наш - зелень; 17 стрэхі дамоў нашых - кедры, столі іх - кіпарысы. |
SAPE |
© The FontCity, ltd, 2011