![]() | ||
---|---|---|
Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27) Библия на украинском языке (66) Новый Завет Нестле-Аланда (27) Библия на белорусском языке (66) |
Бiблiя беларуская - пераклад Василя Сёмухи Песьня 1 Азірніся назад, Шуламянка, азірніся назад - дай сябе ўбачыць! Што вам дзівіцца на Шуламянку, як на карагод Манаімскі? 2 Якія прыгожыя ногі твае ў сандалях, дачка знакамітая! Выгін клубоў тваіх, як абруч, што майстар зрабіў; 3 твой пупок - нібы круглая чара па беражок з пахучым віном; твой жывот - гэта горка пшаніцы сярод лілеяў чароўных; 4 твае грудзі - два казьляняткі, блізьняткі сарны; 5 твая шыя - вежа з слановае косьці; твае вочы - Эсэвонскія сажалкі каля брамы Бат-рабім; твой нос - як Ліванская вежа на дазоры насупраць Дамаска; 6 твая галава - як гара Карміл, і пасмачкі валасоў - як пурпура; цар паланёны кучарамі тваімі. 7 Якая прыгожая ты, якая панадная, каханка, тваёю вабнасьцю! 8 Гэты стан твой падобны да пальмы, і грудзі - да вінаградных гронак. 9 Я падумаў: залезу на пальму, я ўхаплюся за вецьце яе - хай будуць грудзі твае замест гронак лазы, і дыханьне тваё будзе - як яблыкі; 10 і вусны твае - як віно залатое! Цячэ яно ў рот каханаму, асалоджвае вусны стомленым. 11 Належу я міламу другу, і мяне ён жадае. 12 Прыйдзі, любасны, выйдзем у поле, пабудзем у вёсках; 13 выйдзем раніцай у вінаграднікі, падзівімся, як лаза зелянее, як пупышкі покнуліся, як зацьвілі гранаты; там я цябе прыгалублю. 14 Мандрагоры пахнуць духмяна, ля варот нашых многа пладоў: сёлетніх і даўнейшых назапасіла я табе, каханы. |
SAPE |
© The FontCity, ltd, 2011