![]() | ||
---|---|---|
Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27) Библия на украинском языке (66) Новый Завет Нестле-Аланда (27) Библия на белорусском языке (66) |
Бiблiя беларуская - пераклад Василя Сёмухи 2-я Царстваў 1 І засьпяваў Давід песьню Госпаду ў дзень, калі Гасподзь выбавіў яго ад рукі ўсіх ворагаў і ад рукі Саўла, і сказаў: 2 Гасподзь - цьвярдыня мая і моц мая і збаўца мой. 3 Бог мой - скала мая; на Яго я спадзяюся; шчыт мой, рог выратаваньня майго, агароджа мая і прытулак мой; Ратаўнік мой, ад бедаў Ты выбавіў мяне! 4 Паклічу Госпада, Якому шчыра пакланяюся, і ад ворагаў маіх выратуюся. 5 Агарнулі мяне хвалі сьмерці, і патокі беззаконьня напалохалі мяне; 6 ланцугі пекла аблеглі мяне, і сеткі сьмерці аблыталі мяне. 7 Але вось у цеснаце маёй я паклікаў Госпада і Бога майго і заклікаў, і Ён пачуў з харомаў Сваіх голас мой, і енк мой дайшоў да слыху Яго. 8 Затрэслася, закалыхалася зямля, задрыжалі і парушыліся асновы нябёсаў, бо разгневаўся на іх Гасподзь. 9 Падняўся дым ад гневу Яго і з вуснаў Яго агонь пажыральны; жарнае вугольле сыпалася ад Яго. 10 Нахіліў Ён нябёсы і сышоў; і морак пад нагамі ў Яго; 11 і сеў на херувімаў, і паляцеў, і панёсься на крылах ветру; 12 і моракам пакрыў Сябе, як ценем, згусьціўшы воды хмар нябесных; 13 ад бляску прад Ім разгаралася вугольле вогненнае. 14 Загрымеў зь нябёсаў Гасподзь, і Ўсявышні даў голас Свой; 15 пусьціў стрэлы і расьсеяў іх; бліснуў маланкаю і зьнішчыў іх. 16 І адчыніліся крыніцы мора, агаліліся асновы сусьветныя ад грознага голасу Госпада, ад подыху духу гневу Яго. 17 Працягнуў Ён руку з вышыні і ўзяў мяне, і дастаў мяне з водаў многіх; 18 выбавіў мяне ад ворага майго моцнага, ад ненавісьнікаў маіх, якія былі мацнейшыя за мяне. 19 Яны паўсталі на мяне ў дзень бедства майго; але Гасподзь быў апораю мне 20 і вывеў мяне на прасторнае месца, выбавіў мяне, бо Ён дабраволіць мне. 21 Даў мне Гасподзь па праўдзе маёй, па чысьціні рук маіх узнагародзіў мяне. 22 Бо я захоўваў шляхі Госпада і ня быў грэшны прад Богам маім, 23 бо ўсе запаведзі Яго перад мною, і ад пастановаў Яго я не адступаў, 24 і быў беззаганны прад Ім, і пільнаваўся, каб не зграшыць мне. 25 І даў мне Гасподзь па праўдзе маёй, па чысьціні маёй прад вачыма Яго. 26 З мілажальным Ты - мілажальны, з чалавекам шчырым - шчыры, 27 з чыстым - чысты, а з хітрым - па хітрасьці ягонай. 28 Людзей прыгнечаных Ты ратуеш і позіркам Сваім прыніжаеш пыхлівых. 29 Ты, Госпадзе, сьвяцільня мая; Гасподзь прасьвятляе цемру маю. 30 З Табою я разьбіваю войска; з Богам маім падымаюся на сьцяну. 31 Бог! - беззаганны шлях Ягоны, чыстае слова Госпада, шчыт Ён усім, хто спадзяецца на Яго. 32 Бо хто Бог, акрамя Госпада, і хто абарона, акрамя Бога нашага? 33 Бог апаясвае мяне сілаю, пракладвае мне правільны шлях; 34 робіць ногі мае, як у аленя, і на вышынях ставіць мяне; 35 вучыць рукі мае бітве і цягліцы мае напінае, як медны лук. 36 Ты даеш мне шчыт выратаваньня Твайго, і міласьць Твая ўзьвялічвае мяне. 37 Ты пашыраеш крок мой пад мною, і ня хістаюцца ногі мае. 38 Я ганяюся за ворагамі маімі і зьнішчаю іх, і не вяртаюся, пакуль ня зьнішчу іх; 39 і зьнішчаю іх і б'ю іх, і не ўстаюць і падаюць пад ногі мае. 40 Ты апярэзваеш мяне сілаю для вайны і кладзеш перад мною тых, што паўстаюць на мяне; 41 Ты абяртаеш да мяне тыл ворагаў маіх, і я зьнішчаю ненавісьнікаў маіх. 42 Яны клічуць, але няма выратавальніка, - да Госпада, але Ён ня слухае іх. 43 Я расьсейваю іх, як пыл зямны, у гразь вулічную мну іх і тапчу іх. 44 Ты ўратаваў мяне ад мяцяжу народу майго; Ты захаваў мяне, каб быць мне галавою над іншапляменцамі; народ, якога я ня ведаў, служыць мне. 45 Іншапляменцы лісьлівяць перад мною; па чутках пра мяне падпарадкуюцца мне. 46 Іншапляменцы бляднеюць і дрыжаць ва ўмацаваньнях сваіх. 47 Жывы Гасподзь і дабраславёны абаронца мой! Хай будзе праслаўлены Бог, прытулак выратаваньня майго, 48 Бог, Які помсьціць за мяне і ўпакорвае мне народы 49 і выбаўляе мяне ад ворагаў маіх! Над паўсталымі супроць мяне Ты ўзвысіў мяне; ад чалавека жорсткага Ты выбавіў мяне. 50 За тое я буду славіць Цябе, Госпадзе, сярод іншапляменцаў і буду сьпяваць імю Твайму, 51 велікадушна ратуючы цара Свайго і творыць міласьць памазанцу Свайму Давіду і нашчадкам ягоным вечна! |
SAPE |
© The FontCity, ltd, 2011