ТАНАХ (39)

Септуагинта (АB) (53)

Септуагинта (BS) (2)

Перевод Феодотиона (3)

Вульгата (78)

Библия Лютера (66)

Textus Receptus (27)

Елизаветинская Библия (75)

Библия короля Иакова (80)

Синодальный перевод (77)

Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27)

Перевод Нового Мира (27)

Библия на украинском языке (66)

Новый Завет Нестле-Аланда (27)

Новый Завет Кассиана (27)

ТаНаХ Давида Йосифона (39)

Библия на белорусском языке (66)

Быцьцё (глав: 50)

Выхад (глав: 39)

Лявiт (глав: 27)

Лiкi (глав: 36)

Другi закон (глав: 34)

Iсус Нав (глав: 24)

Кнгiга Судзьдзяў (глав: 21)

Рут (глав: 4)

1-я Царстваў (глав: 31)

2-я Царстваў (глав: 24)

3-я Царстваў (глав: 22)

4-я Царстваў (глав: 25)

1-я Летапiсаў (глав: 29)

2-я Летапiсаў (глав: 36)

Эздра (глав: 10)

Нээмiя (глав: 13)

Эстэр (глав: 10)

Ёв (глав: 42)

Псалтыр (глав: 152)

Выслоўi (глав: 31)

Экклезiяст (глав: 12)

Песьня (глав: 8)

Iсая (глав: 66)

Ерамiя (глав: 52)

Плач Eрaмii (глав: 5)

Eзэкiiль (глав: 48)

Данiiл (глав: 12)

Aсiя (глав: 14)

Ёiль (глав: 3)

Амос (глав: 9)

Аўдзей (глав: 1)

Ёна (глав: 4)

Мiхей (глав: 7)

Навум (глав: 3)

Абакум (глав: 3)

Софон (глав: 3)

Агей (глав: 2)

Захарыя (глав: 14)

Малахiя (глав: 4)

Паводле Мацьвея (глав: 28)

Паводле Марка (глав: 16)

Паводле Лукаша (глав: 24)

Паводле Яна (глав: 21)

Дзеi (глав: 28)

Иакова (глав: 5)

1-е Пятра (глав: 5)

2-е Пятра (глав: 3)

1-е Яна (глав: 5)

2-е Яна (глав: 1)

3-е Яна (глав: 1)

Юды (глав: 1)

Да Рымлянаў (глав: 16)

1-е Карынфянаў (глав: 16)

2-е Карынфянаў (глав: 13)

Да Галятаў (глав: 5)

Да Эфэсянаў (глав: 6)

Да Фiлiпянаў (глав: 4)

Да Каласянаў (глав: 4)

1-е Фесаланiкiйцаў (глав: 5)

2-е Фесаланiкiйцаў (глав: 3)

1-е Цiмафея (глав: 6)

2-е Цiмафея (глав: 4)

Да Цiта (глав: 3)

К Фiлiмона (глав: 1)

Да Гэбрэяў (глав: 13)

Адкрыцьцё (глав: 22)

Евангелия на белорусском языке (4)

Радостная Весть (нет)

Новый Завет на иврите (27)

Редакция NEV (66)

Бiблiя беларуская - пераклад Василя Сёмухи
(1995, Минск)

2-я Царстваў

◄◄ | | Глава | | ►►

1 Пасьля гэтага Авэсалом завёў у сябе калясьніцы і коней і пяцьдзясят скараходаў.

2 І ўставаў Авэсалом рана раніцай, і станавіўся пры дарозе каля брамы, і калі хто-небудзь, маючы цяжбіну, ішоў да цара на суд, дык Авэсалом падклікаў яго да сябе і пытаўся: зь якога ты горада? І калі той адказваў: з такога племя Ізраілевага раб твой,

3 тады казаў яму Авэсалом: вось, справа твая добрая і справядлівая, але ў цара няма каму выслухаць цябе.

4 І казаў Авэсалом: о, калі б мяне паставілі судзьдзёю ў гэтай зямлі! да мяне прыходзіў бы кожны, хто мае спрэчку і цяжбіну, і я судзіў бы яго па праўдзе.

5 І калі падыходзіў хто-небудзь пакланіцца яму, дык ён працягваў руку сваю і абдымаў яго і цалаваў яго.

6 Так рабіў Авэсалом з кожным Ізраільцянінам, які ішоў на суд да цара, і ўкрадваўся Авэсалом у сэрцы Ізраільцянам.

7 Як прайшло сорак гадоў цараваньня Давіда, Авэсалом сказаў цару: пайду я і выканаю абяцаньне маё, якое я даў Госпаду ў Хэўроне;

8 бо я, раб твой, жывучы ў Гесуры ў Сірыі, даў абяцаньне: калі Гасподзь верне мяне ў Ерусалім, я прынясу ахвяру Госпаду.

9 І сказаў яму цар: ідзі зь мірам. І ўстаў ён і пайшоў у Хэўрон.

10 І разаслаў Авэсалом выведнікаў ва ўсе плямёны Ізраіля, сказаўшы: калі вы пачуеце гук трубы, дык кажэце: Авэсалом зацараваў у Хэўроне.

11 З Авэсаломам пайшлі зь Ерусаліма дзьвесьце чалавек, якія былі запрошаны ім, і пайшлі па прастаце сваёй, ня ведаючы, што сталася.

12 У час ахвяраваньня Авэсалом паслаў і паклікаў Ахітатэла Гіланяніна, дарадцу Давідавага, зь ягонага роду Гіло. І склалася моцная змова, і народ сьцякаўся і множыўся вакол Авэсалома.

13 І прыйшоў вястун да Давіда і сказаў: сэрца Ізраільцянаў ухілілася на бок Авэсалома.

14 І сказаў Давід усім слугам сваім, якія былі пры ім у Ерусаліме: устаньце, уцячэм, бо ня будзе нам ратунку ад Авэсалома; сьпяшайцеся, каб нам уцячы, каб ён не застаў нас і не навёў на нас бяды і ня зьнішчыў горада мечам.

15 І сказалі слугі царскія цару: ва ўсім, што да спадобы гаспадару нашаму цару мы - рабы твае.

16 І выйшаў цар і ўвесь дом ягоны за ім пеша. А пакінуў цар дзесяць жонак, наложніц дзеля догляду дома.

17 І выйшаў цар і ўвесь народ пешыя, і спыніліся каля Бэт-Мэрхата.

18 І ўсе слугі ягоныя ішлі абапал яго, і ўсе Хэлэтэі, і ўсе Фэлэтэі, і ўсе Гэцяне да шасьцісот чалавек, якія прыйшлі разам зь ім з Гэта, ішлі наперадзе цара.

19 І сказаў цар Этэю Гэцяніну: навошта і ты ідзеш з намі? вярніся і заставайся з тым царом, бо ты чужаземец і прыйшоў сюды з свайго месца;

20 учора ты прыйшоў, а сёньня я прымушу цябе ісьці з намі? я іду, куды надарыцца; вярніся і вярні братоў сваіх з сабою; хай учыніць Гасподзь міласьць і ісьціну з табою!

21 І адказваў Этэй цару і сказаў: жывы Гасподзь, і хай жыве гаспадар мой цар: дзе б ні быў гаспадар мой цар, ці ў жыцьці, а ці ў сьмерці, там будзе і раб твой.

22 І сказаў Давід Этэю: тады ідзі і хадзі са мною. І пайшоў Этэй Гэцянін і ўсе людзі ягоныя і ўсе дзеці, якія былі зь ім.

23 І плакала ўся зямля вялікім голасам. І ўвесь народ пераходзіў, і цар перайшоў паток Кедрон; і пайшоў увесь народ і цар па дарозе да пустыні.

24 Вось, і Садок сьвятар, і ўсе лявіты зь ім несьлі каўчэг запавета Божага з Вэтары і паставілі каўчэг Божы; Авіятар жа стаяў на ўзвышэньні, пакуль увесь народ ня выйшаў з горада.

25 І сказаў цар Садоку: вярні каўчэг Божы ў горад. Калі я здабуду міласьць прад вачыма Госпада, дык Ён верне мяне і дасьць мне бачыць яго і жытлішча ягонае.

26 А калі Ён скажа так: "няма Маёй добрай волі да цябе", дык вось я: хай робіць са мною, што Яму заўгодна.

27 І сказаў цар Садоку сьвятару: бачыш, - вярніся ў горад зь мірам, і Ахімаас, сын твой, і Ёнатан, сын Авіятара, абодва сыны вашыя з вамі;

28 бачыце, я памаруджу на раўніне ў пустыні, пакуль ня прыйдзе вестка ад вас да мяне.

29 І вярнулі Садок і Авіятар каўчэг Божы ў Ерусалім і засталіся там.

30 І Давід пайшоў на гару Элеонскую, ішоў і плакаў; галава ў яго была пакрытая; ён ішоў босы, і ўсе людзі, якія былі зь ім, накрылі кожны галаву сваю, ішлі і плакалі.

31 Данесьлі Давіду і сказалі: і Ахітатэл у ліку змоўшчыкаў з Авэсаломам. І сказаў Давід: Госпадзе! разбуры раду Ахітатэлаву.

32 Калі Давід падняўся на вяршыню гары, дзе ён пакланяўся Богу, вось, насустрач яму ідзе Хусій Архіцянін, сябар Давідаў: вопратка на ім была падраная, і пыл на галаве ягонай.

33 І сказаў яму Давід: калі ты пойдзеш са мною, ты будзеш мне цяжарам;

34 але калі вернешся ў горад і скажаш Авэсалому: "цару, прайшлі міма цары твае, і цар бацька твой прайшоў, і сёньня і раб твой; пакінь мяне жывым, дагэтуль я быў рабом бацькі твайго, а цяпер я твой раб", дык ты разладзіш мне раду Ахітатэлаву.

35 Вось, там з табою Садок і Авіятар сьвятары, і ўсякае слова, якое пачуеш з дома цара, пераказвай Садоку і Авіятару сьвятарам.

36 Там зь імі і два сыны іхнія, Ахімаас, сын Садокаў, і Ёнатан, сын Авіятараў; празь іх пасылайце мне кожную вестку, якую пачуеце.

37 І прыйшоў Хусій, сябар Давідаў, у горад; а Авэсалом уступіў тады ў Ерусалім.


SAPE
Яндекс.Метрика

Наверх | Главная | Форум

© The FontCity, ltd, 2011