![]() | ||
---|---|---|
Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27) Библия на украинском языке (66) Новый Завет Нестле-Аланда (27) Библия на белорусском языке (66) |
Бiблiя беларуская - пераклад Василя Сёмухи Рут 1 Ваоз пайшоў да брамы і сядзеў там. І вось, ідзе міма родзіч, пра якога казаў Ваоз. І сказаў яму Ваоз: зайдзі сюды і сядзь тут. Той зайшоў і сеў. 2 Ваоз узяў дзесяць чалавек з старэйшынаў горада і сказаў: сядзьце тут. І яны селі. 3 І сказаў Ваоз родзічу: Наэмінь, якая вярнулася з палёў Маавіцкіх, прадае частку поля, што належыць брату нашаму Элімэлэху; 4 я рашыўся давесьці да вушэй тваіх і сказаць: купі пры ўсіх, што сядзяць тут, і пры старэйшынах народу майго; калі хочаш выкупіць, выкупляй; а калі ня хочаш выкупіць, скажы мне, і я буду ведаць; бо апрача цябе няма каму выкупіць, а пасьля цябе я. Той сказаў: я выкупаю. 5 Ваоз сказаў: калі ты купіш поле ў Наэміні, ты павінен купіць і ў Рут Маавіцянкі, жонкі памерлага, і павінен узяць яе замуж, каб узнавіць імя памерлага ў надзеле ягоным. 6 І сказаў той родзіч: не магу я ўзяць яе сабе, каб не парушыць свайго надзелу: прымі яе ты, бо я не магу прыняць. 7 Раней быў такі звычай у Ізраіля пры выкупе і пры абмене дзеля пацьвярджэньня якой-небудзь справы: адзін здымаў бот свой і даваў другому, і гэта было сьведчаньнем у Ізраіля. 8 І сказаў той родзіч Ваозу: купі сабе. І зьняў бот свой. 9 І сказаў Ваоз старэйшынам і ўсяму народу: вы цяпер сьведкі таго, што я купляю ў Наэміні ўсё Элімэлэхавае і ўсё Хілеонавае і Махлонавае: 10 таксама і Рут Маавіцянку, жонку Міхлонаву, бяру сабе за жонку, каб пакінуць імя памерлага ў надзеле ягоным і каб ня зьнікла імя памерлага сярод братоў ягоных і каля брамы месца, дзе ён жыў: вы сёньня сьведкі таго. 11 І сказаў увесь народ, які каля брамы, і старэйшыны: мы сьведкі; хай створыць Гасподзь жонку, што ўваходзіць у дом твой, як Рахіль і як Лію, якія абедзьве заснавалі дом Ізраілеў; набывай багацьце ў Эфрафе, і хай славіцца імя тваё ў Віфляеме; 12 і хай будзе дом твой, як дом Фарэса, якога нарадзіла Тамар Юду, ад таго семя, якое дасьць табе Гасподзь ад гэтай маладзіцы. 13 І ўзяў Ваоз Рут, і яна зрабілася яго жонкаю. І ўвайшоў ён да яе, і Гасподзь даў ёй цяжарнасьць, і яна нарадзіла сына. 14 І казалі жанчыны Наэміні: дабраславёны Гасподзь, што ён не пакінуў цябе сёньня без нашчадка! і хай славіцца імя яго ў Ізраілі! 15 ён будзе радасьцю і кармільцам у старасьці тваёй, бо яго нарадзіла нявестка твая, якая любіць цябе, якая табе лепей за семярых сыноў. 16 І ўзяла Наэмінь дзіця гэтае, і насіла яго ў абдымках сваіх, і была яму за няньку. 17 Суседкі далі яму імя і казалі: "у Наэміні нарадзіўся сын", і далі імя яму: Авід. Ён бацька Есэя, бацькі Давідавага. 18 І вось род Фарэсаў: Фарэс спарадзіў Эсрома; 19 Эсром спарадзіў Арама; Арам спарадзіў Амінадава; 20 Амаінадаў спарадзіў Наасона; Наасон спарадзіў Салмона; 21 Салмон спарадзіў Ваоза; Ваоз спарадзіў Авіда; 22 Авід спарадзіў Есэя; Есэй спарадзіў Давіда. |
SAPE |
© The FontCity, ltd, 2011