![]() | ||
---|---|---|
Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27) Библия на украинском языке (66) Новый Завет Нестле-Аланда (27) Библия на белорусском языке (66) |
Бiблiя беларуская - пераклад Василя Сёмухи Да Рымлянаў 1 Браты! упадабаньне майго сэрца і малітва да Бога за Ізраіля на збавеньне. 2 Бо сьведчу ім, што маюць руплівасьць Божую, а не паводле розуму. 3 Бо, не разумеючы Божай праведнасьці і імкнучыся паставіць сваю праведнасьць, яны не скарыліся праведнасьці Божай; 4 бо канец закона - Хрыстос, дзеля праведнасьці кожнаму веруючаму. 5 Майсей піша пра праведнасьць ад закона: "чалавек, які яго выконвае, жыць будзе ім". 6 А праведнасьць ад веры так кажа: "не кажы ў сэрцы тваім: хто ўзыдзе на неба?" - каб Хрыста зьвесьці; 7 альбо: "хто сыдзе ў бездань?" - каб Хрыста зь мёртвых узьвесьці. 8 А што кажа Пісаньне? "Блізка да цябе слова, у вуснах тваіх і ў сэрцы тваім" - слова веры, якое прапаведуем. 9 Бо калі вуснамі тваімі будзеш вызнаваць Ісуса за Госпада і сэрцам тваім верыць, што Бог уваскрэсіў Яго зь мёртвых, ты выратуешся; 10 бо сэрцам вераць дзеля праведнасьці, а вуснамі вызнаюць на збавеньне. 11 Бо Пісаньне кажа: "кожны, хто верыць у Яго, не пасаромлены будзе". 12 Тут няма розьніцы паміж Юдэем і Элінам, бо адзін Гасподзь ва ўсіх, шчодры да ўсіх, хто Яго заклікае. 13 Бо "кожны, хто пакліча імя Госпада, уратуецца". 14 Але як паклікаць Таго, у Каго ня ўверавалі? як верыць у Таго, пра Каго ня чулі? як пачуць без прапаведніка? 15 І як прапаведаваць, калі ня будзе пасланых? як напісана: "якія прыгожыя ногі ў вястуноў міру, вястуноў добрай весткі!" 16 Але ня ўсе паслухаліся зьвеставаньня. Бо Ісая кажа: "Госпадзе! хто паверыў пачутаму ад нас?" 17 Такім чынам, вера ад слуханьня, а слуханьне - ад слова Божага. 18 Але пытаюся: хіба яны ня чулі? Наадварот, "па ўсёй зямлі прайшоў голас іхні, і да межаў сусьвету іхнія словы". 19 Яшчэ пытаюся: хіба Ізраіль ня ведаў? Першы кажа Майсей: "Я ўзбуджу ў вас рупнасьць не народам, раздражню вас народам бязглуздым". 20 А Ісая сьмела маўляе: "Мяне знайшлі тыя, хто ня шукаў Мяне, Я адкрыўся тым, хто ня пытаўся пра Мяне". 21 А пра Ізраіля кажа: "цэлы дзень Я працягваў рукі Мае да люду няслухмянага і ўпарцістага". |
SAPE |
© The FontCity, ltd, 2011