![]() | ||
---|---|---|
Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27) Библия на украинском языке (66) Новый Завет Нестле-Аланда (27) Библия на белорусском языке (66) |
Бiблiя беларуская - пераклад Василя Сёмухи Псалтыр 1 Псальма Давідава. Дабрашчасны той муж, што ня ходзіць на раду бязбожных, і не стаіць на дарозе грэшных, і не сядзіць на зборні распустаў; 2 а ў законе Гасподнім воля ягоная, і пра закон Ягоны ўдзень і ўначы разважае! 3 І будзе ён, быццам дрэва, над плынямі водаў пасаджанае, што родзіць свой плод у свой час, і ліст у якога ня жухне; і ва ўсім, што ён учыняе, пашчасьціць яму. 4 Ня так у бязбожнікаў; яны - быццам пыл, ветрам падняты. 5 Таму ня ўстояць бязбожнікі на Божым судзе, а грэшнікі - на сходзе праведных. 6 Бо дарогу праведных ведае Гасподзь, а дарога бязбожнікаў прападзе! |
SAPE |
© The FontCity, ltd, 2011