![]() | ||
---|---|---|
Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27) Библия на украинском языке (66) Новый Завет Нестле-Аланда (27) Библия на белорусском языке (66) |
Бiблiя беларуская - пераклад Василя Сёмухи Псалтыр 1 Кіроўцу хору. Пасьля сьмерці Лабэна. Псальма Давідава. 2 [Алэф] Славіць буду Цябе, Госпадзе, усім сэрцам маім, абвяшчаць пра ўсе цуды Твае, 3 я буду радавацца, весяліцца, імя Тваё апяваць, Усявышні. 4 [Бэт] Як павернуць назад мае ворагі, - спатыкнуцца й загінуць прад абліччам Тваім, 5 бо Ты вёў мой суд і маю цяжбіну; Ты сеў на троне, Судзьдзя справядлівы. 6 [Гімэл] Ты абурыўся на народы, бязбожнага зьнішчыў, сьцёр іх імёны навечна. 7 [Далэт] У ворага зброі ня стала зусім, і гарады Ты разбурыў; загінула зь імі памяць пра іх. 8 [Гэ] А Гасподзь жыве вечна; Ён трон Свой на суд падрыхтаваў, 9 і Ён будзе судзіць сьвет па праўдзе, па справядлівасьці суд над народамі ўчыніць. 10 [Вав] І будзе Гасподзь прытулкам прыгнечанаму, прытулкам у скрушлівы час; 11 І спадзявацьмуцца на Цябе тыя, што ведаюць імя Тваё, бо Ты не пакідаеш тых, што шукаюць Цябе, Госпадзе. |
SAPE |
© The FontCity, ltd, 2011