![]() | ||
---|---|---|
Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27) Библия на украинском языке (66) Новый Завет Нестле-Аланда (27) Библия на белорусском языке (66) |
Бiблiя беларуская - пераклад Василя Сёмухи Псалтыр 1 Псальма Давідава. У першы дзень тыдня. Гасподняя зямля і ўсё, што на ёй, сусьвет і ягоныя жыхары, 2 бо Ён заснаваў яе на морах, і на рэках яе ўгрунтаваў. 3 Хто падымецца на гару Гасподнюю, альбо хто стане на сьвятым месцы Ягоным? 4 Той, у каго рукі невінаватыя і чыстае сэрца, не прысягаў хто душою сваёю напуста і не бажыўся хлусьліва, 5 той атрымае дабраславеньне ад Госпада і літасьць ад Бога, Збаўцы свайго. 6 Такі род усіх, што шукаюць Яго, шукаюць аблічча Твайго, Божа Якаваў! 7 Падымеце шчыты свае, брамы, і падымецеся, дзьверы вечныя, і ўвойдзе Цар славы! 8 Хто гэты Цар славы? - Гасподзь, моцны і дужы, Гасподзь, дужы ў змаганьні. 9 Падымеце шчыты вашыя, брамы, і падымецеся, дзверы вечныя, і ўвойдзе Цар славы! 10 Хто гэты Цар славы? - Гасподзь сілаў, Ён - Цар славы. |
SAPE |
© The FontCity, ltd, 2011