![]() | ||
---|---|---|
Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27) Библия на украинском языке (66) Новый Завет Нестле-Аланда (27) Библия на белорусском языке (66) |
Бiблiя беларуская - пераклад Василя Сёмухи Псалтыр 1 Псальма Давідава. Навошта бунтуюць народы, і намышляюць плямёны марнае? 2 Паўстаюць зямныя цары, і ўмаўляюцца разам князі супраць Госпада і супраць Памазанца Ягонага: 3 "Парвёмце ж іхнія кайданы і скінем зь сябе іхнія аковы". 4 Той, Хто ў нябёсах жыве, пасьмяецца, Гасподзь паганьбіць іх. 5 Тады Ён у гневе Сваім скажа ім, і лютасьцю Сваёй іх настрашыць; 6 "Я памазаў Цара Майго над Сіёнам, сьвятою гарою Маёю. 7 Я абвяшчу пастанову: Гасподзь сказаў Мне: "Ты Сын Мой; Я сёньня Цябе спарадзіў; 8 прасі ў Мяне, і дам народы ў спадчыну Табе, і ўладаньні Твае - аж па край зямлі! 9 Ты паб'еш іх жалезным жазлом, патаўчэш іх, як посуд ганчарны". 10 Дык вось - урымсьціцеся, цары; навучэцеся, судзьдзі зямныя, 11 служэце Госпаду богабаязна, і радуйцеся з трымценьнем. 12 Ушануйце Сына, каб Ён не загневаўся, і каб не загінуць вам у дарозе вашай, бо гнеў Ягоны загарыцца неўзабаве. Шчасныя ўсе, хто на Яго спадзяецца. |
SAPE |
© The FontCity, ltd, 2011