![]() | ||
---|---|---|
Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27) Библия на украинском языке (66) Новый Завет Нестле-Аланда (27) Библия на белорусском языке (66) |
Бiблiя беларуская - пераклад Василя Сёмухи Псалтыр 1 Агея і Захарыі. Алілуя. Хвалі душа мая Госпада. 2 Буду славіць Госпада, пакуль жыву; пецьму Богу майму, пакуль існую. 3 Не кладзеце надзеяў на князёў, на сына людзкога, у якім ратунку няма. 4 Выходзіць дух ягоны, і ён вяртаецца ў зямлю сваю; у той дзень зьнікаюць усе намеры ягоныя. 5 Шчасны, каму памочнік Бог Якаваў, у каго надзея на Госпада Бога ягонага, 6 Які стварыў неба і зямлю, мора і ўсё, што ў іх, Які вечна захоўвае вернасьць, 7 творыць суд пакрыўджаным, дае хлеб галодным. Гасподзь вызваляе вязьняў; 8 Гасподзь размыкае вочы сьляпым, Гасподзь сагнутых выпроствае; Гасподзь любіць праведных. 9 Гасподзь ахоўвае прыхадняў, падтрымлівае сірату і ўдаву; а шлях бязбожных - скрыўляе. 10 Гасподзь будзе валадарыць вечна, Бог твой, Сіёне, з роду ў род. Алілуя. |
SAPE |
© The FontCity, ltd, 2011