![]() | ||
---|---|---|
Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27) Библия на украинском языке (66) Новый Завет Нестле-Аланда (27) Библия на белорусском языке (66) |
Бiблiя беларуская - пераклад Василя Сёмухи Псалтыр 1 Давідава супроць Галіяфа. Дабраславёны Гасподзь, цьвярдыня мая, які навучае рукі мае да бою і пальцы мае - да вайны, 2 літасьць мая і аслона мая, сховішча маё і Збаўца мой, шчыт мой, - і я на Яго спадзяюся; Ён мой народ мне паддае. 3 Госпадзе! што ёсьць чалавек, што пра яго Ты ведаеш, і сын чалавечы, як на яго зважаеш? 4 Чалавек падобны да дыханьня; дні ягоныя - як цень мінушчы. 5 Госпадзе! Нахілі нябёсы Твае, і сыдзі; дакраніся да гор, і задымяцца; 6 блісьні маланкаю, і расьсей іх; пусьці стрэлы Твае, і разладзь іх. 7 Працягні з вышыні руку Тваю, збаві мяне і ўратуй ад водаў вялікіх, ад рукі сыноў чужынскіх, 8 чые вусны маўляюць марнае, і чыя правіца - правіца маны. 9 Божа! новую песьню Табе засьпяваю, на дзесяціструннай псалтыры Табе засьпяваю, 10 даравальніку перамогі царам і збаўцу Давіда, раба Твайго, ад лютага меча. 11 Збаві мяне і ўратуй мяне ад рукі сыноў чужынскіх, чые вусны маўляюць марнае, і чыя правіца - правіца маны. 12 Хай будуць сыны нашыя, як расьліны збуялыя ў іх маладосьці; дочкі нашыя - як слупы на акрасу разьбёныя ў харомах. 13 Хай будуць засекі нашыя поўныя, поўныя ўсякім збожжам, хай плодзяцца авечкі нашыя тысячамі і цьмамі на палетках нашых; 14 хай будуць валы нашыя сытыя; хай ня будзе ні крадзяжу, ні пропадзі, ні енку на вуліцах нашых. 15 Дабрашчасны народ, які гэта мае. Дабрашчасны народ, у якога Гасподзь ёсьць Бог. |
SAPE |
© The FontCity, ltd, 2011