![]() | ||
---|---|---|
Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27) Библия на украинском языке (66) Новый Завет Нестле-Аланда (27) Библия на белорусском языке (66) |
Бiблiя беларуская - пераклад Василя Сёмухи Псалтыр 1 Алілуя. Слаўце Госпада, бо Ён добры, бо вечная ласка Яго. 2 Слаўце Бога багоў, бо вечная ласка Яго. 3 Слаўце Госпада ўладароў, бо вечная ласка Яго. 4 Таго, Які адзін творыць цуды вялікія, бо вечная ласка Яго; 5 Які мудра стварыў нябёсы, бо вечная ласка Яго; 6 уцьвердзіў зямлю на водах, бо вечная ласка Яго; 7 стварыў сьвяцілы вялікія, бо вечная ласка Яго; 8 сонца - на кіраваньне днём, бо вечная ласка Яго; 9 месяц і зоркі - на кіраваньне ноччу, бо вечная ласка Яго; 10 пабіў Егіпет у першынцах ягоных, бо вечная ласка Яго; 11 вывеў Ізраіля з асяродзьдзя яго, бо вечная ласка Яго; 12 рукою моцнаю і мышцаю прасьцёртаю, бо вечная ласка Яго; 13 разьвёў Чэрмнае мора, бо вечная ласка Яго; 14 і правёў Ізраіля пасярод яго, бо вечная ласка Яго; 15 і скінуў фараона і войска ягонае ў Чэрмнае мора, бо вечная ласка Яго; 16 правёў народ Свой цераз пустыню, бо вечная ласка Яго; 17 пабіў цароў вялікіх, бо вечная ласка Яго; 18 і забіў цароў моцных, бо вечная ласка Яго; 19 Сігона, цара Амарэйскага, бо вечная ласка Яго; 20 і Ога, цара Васанскага, бо вечная ласка Яго; 21 і аддаў зямлю іхнюю ў спадчыну, бо вечная ласка Яго; 22 у спадчыну Ізраілю, рабу Свайму, бо вечная ласка Яго; 23 спамянуў нас у прыніжэньні нашым, бо вечная ласка Яго; 24 і збавіў нас ад ворагаў нашых, бо вечная ласка Яго; 25 ежу дае ўсякаму целу, бо вечная ласка Яго. 26 Слаўце Бога нябёсаў, бо вечная ласка Яго. |
SAPE |
© The FontCity, ltd, 2011