![]() | ||
---|---|---|
Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27) Библия на украинском языке (66) Новый Завет Нестле-Аланда (27) Библия на белорусском языке (66) |
Бiблiя беларуская - пераклад Василя Сёмухи Псалтыр 1 Песьня ўзыходжаньня. Шмат уціскалі мяне зь юнацтва майго, хай скажа Ізраіль: 2 шмат уціскалі мяне зь юнацтва майго, але не адолелі мяне. 3 На хрыбце маім аралі аратыя, вялі доўгія барозны свае. 4 Але Гасподзь справядлівы; Ён расьсек путы бязбожнікаў. 5 Хай пасаромяцца і павернуць назад усе ненавісьнікі Сіёна. 6 Хай будуць, як трава на дахах, якая раней, чым вырвана будзе, засыхае, 7 якою жнец не напоўніць рукі сваёй, а хто вяжа снапы - жмені сваёй; 8 і хто праходзіць міма, ня скажа: дабраславеньне Гасподняе на вас; дабраслаўляем вас імем Гасподнім! |
SAPE |
© The FontCity, ltd, 2011