![]() | ||
---|---|---|
Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27) Библия на украинском языке (66) Новый Завет Нестле-Аланда (27) Библия на белорусском языке (66) |
Бiблiя беларуская - пераклад Василя Сёмухи Псалтыр 1 Кіроўцу хору. На васьміструнным. Псальма Давідава. 2 Ратуй, Госпадзе; бо няма пабожнага, бо няма верных сярод сыноў чалавечых. 3 Кожны хлусіць блізкаму свайму; вусны лісьлівыя ад няшчырага сэрца гавораць. 4 Зьнішчыць Гасподзь усе вусны лісьлівыя, язык велягурысты, 5 тых, што кажуць: "языком нашым адужаем; вусны нашыя з намі; хто нам гаспадар?" 6 Дзеля пакутаў убогіх і стогнаў гаротнікаў сёньня паўстану, кажа Гасподзь, і дам бясьпеку таму, каго хочуць злавіць. 7 Словы Гасподнія - словы чыстыя, срэбра, ачышчанае ад зямлі ў горане, сем разоў ператопленае. 8 Ты, Госпадзе, захаваеш іх, аслоніш навекі ад гэтага роду. 9 Усюды ходзяць бязбожныя, калі нікчэмнасьць з сыноў чалавечых узвысілася. |
SAPE |
© The FontCity, ltd, 2011