![]() | ||
---|---|---|
Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27) Библия на украинском языке (66) Новый Завет Нестле-Аланда (27) Библия на белорусском языке (66) |
Бiблiя беларуская - пераклад Василя Сёмухи Псалтыр 1 бо Ён спаганяе за кроў; памятае іх, не забывае енку прыгнечаных. 2 [Хэт] Умілажалься зь мяне, Госпадзе; глянь на цярпеньні мае ад ненавісьнікаў маіх, - Ты, Які ўзносіш мяне над брамаю сьмерці, 3 каб я абвяшчаў усю славу Тваю ў браме дачкі Сіёна: буду радавацца з майго ратаваньня Табою. 4 [Тэт] Народы пападалі ў яму, якую выкапалі; у сетку, якую схавалі яны, ублыталі ногі свае. 5 Гасподзь быў спазнаны праз суд, які Ён учыніў; бязбожнік злоўлены дзеямі рук сваіх. 6 [Ёд] Хай шыбуюць бязбожнікі ў пекла, - усе народы, што забываюць Бога, 7 [Каф] бо не назаўсёды забудзецца ўбогі, і надзея ўбогіх не назаўсёды загіне. 8 Паўстань, Госпадзе, хай чалавек не адужае, хай народы судзяцца прад абліччам Тваім. 9 Навядзі, Госпадзе, страху на іх; хай знаюць народы, што людзі яны. 10 [Ламэд] Навошта, Госпадзе, зводдаль стаіш, хаваеш Сябе ў часе скрухі? 11 Бязбожны з пагарды сваёй перасьледуе беднага; хай схоплены будуць яны хітрынамі, якія намысьлілі самі. 12 [Мэм] Бязбожны бо хваліцца пажадай душы сваёй; а карысьлівец сам сабе дагаджае. 13 [Нун] Пыхліва бязбожнік пагарджае Богам; "не спагоніць"; ва ўсіх думках ягоных: няма Бога! 14 [Аін] У кожным часе шляхі ягоныя згубныя; суды Твае далёкія ад яго; на ўсіх ворагаў сваіх ён глядзіць грэбліва; 15 і кажа ў сэрцы сваім: "не пахіснуся; і ніколі мяне не спадобіць ліха". 16 [Пэ] Вусны ягоныя поўныя праклёну, хітрасьці, крыўды; пад языком у яго пакуты і згуба. 17 [Цадэ] Сядзіць у засадзе ў задвор'і, у патайных мясьцінах забівае невінаватага; вочы ягоныя цікуюць за бедным; 18 у патайнай мясьціне пільнуе, нібы ў логвішчы леў; пільнуе ў засадзе, каб схапіць беднага; хапае беднага, цягне ў сеткі свае, 19 згінаецца, прыпадае, - і бедныя падаюць у моцныя кіпці ягоныя; 20 кажа ў сэрцы сваім: "забыў Бог, засланіў Свой твар, ня ўбачыць ніколі". 21 [Каф] Паўстань, Госпадзе Божа, падай руку Тваю, не забудзь прыгнечаных. 22 Навошта бязбожнік грэбуе Богам, кажучы ў сэрцы сваім: "Ты не спагоніш?" 23 [Рэш] Ты бачыш; бо Ты глядзіш на крыўды і ўціскі, каб аддаць Тваёю рукою. Табе аддае сябе бедны; сіраце Ты памочнік. 24 [Шын] Зламай мышцу бязбожнаму і ліхому, каб шукаць і не знайсьці ягонага грэху. 25 Гасподзь - цар навечна, назаўсёды; зьнікнуць язычнікі зь зямлі Ягонай. 26 [Тав] Госпадзе! Ты чуеш жаданьні лагодных, умацуй сэрца ім; адкрый вуха Тваё, 27 каб даць суд сіраце і прыгнечанаму, хай не палохае больш чалавек на зямлі. |
SAPE |
© The FontCity, ltd, 2011