![]() | ||
---|---|---|
Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27) Библия на украинском языке (66) Новый Завет Нестле-Аланда (27) Библия на белорусском языке (66) |
Бiблiя беларуская - пераклад Василя Сёмухи Выслоўi 1 Мудрасьць збудавала сабе дом, высекла сем слупоў ягоных, 2 закалола ахвяру, разбавіла віно сваё і прыгатавала ў сябе гасьціну; 3 паслала слуг сваіх клікаць з вышыняў горада: 4 "хто неразумны, хай прыйдзе сюды!" А недавумкам сказала: 5 "ідзеце, ежце мой хлеб, і пеце віно, мною разбаўленае; 6 адкіньце дурноту, і будзем жыць і хадзіць дарогай разважлівасьці". 7 Не павучай блюзьнера, бо ганьбу сабе нажывеш, і хто асьцерагае бязбожніка - пляміць сябе. 8 Не асьцерагай блюзьнера, каб ён не зьненавідзеў цябе; асьцерагай мудрага, і ён палюбіць цябе; 9 дай настаўленьне мудраму, і ён яшчэ больш умудрыцца; навучы праўдалюбца, і ён памножыць веды. 10 Пачатак мудрасьці - страх Гасподні, і спазнаньне Сьвятога - розум; 11 бо мною памножацца дні твае і дадасца табе гадоў жыцьця. 12 Сыне мой! калі ты змудрыў, мудры для сябе; і калі ўзбуяў, дык адзін і пацерпіш. 13 Жанчына бяз розуму - крыклівая, дурніца - ні ў чым не абазнаная, 14 сядае каля дзьвярэй дома свайго на крэсьле, на гарадскіх вышынях, 15 каб клікаць тых, хто дарогаю ідзе, хто проста сваёю дарогай ідзе: 16 "хто дурны, заварочвай сюды!", а неразумным кажа яна: 17 "вада крадзеная салодкая, і ўтоены хлеб смачны". 18 Але ня ведае ён, што мёртвыя там, у глыбіні апраметнай запрошаны ёю. |
SAPE |
© The FontCity, ltd, 2011