![]() | ||
---|---|---|
Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27) Библия на украинском языке (66) Новый Завет Нестле-Аланда (27) Библия на белорусском языке (66) |
Бiблiя беларуская - пераклад Василя Сёмухи Выслоўi 1 Сыне мой! памятай словы мае і запаведзі мае захавай у сабе. 2 Захоўвай запаведзі мае, і жыві, і навуку маю, як зрэнкі вачэй тваіх. 3 Навяжы іх на пальцы твае, напішы іх на скрыжалі сэрца твайго. 4 Скажы мудрасьці: "ты сястра мая!" і розум назаві родным тваім, 5 каб яны ахоўвалі цябе ад жонкі другога, ад чужой, што гладка гаворыць словы свае. 6 Вось, аднойчы глядзеў я ў акно майго дома, праз рашотку маю, 7 і ўбачыў сярод нявопытных, угледзеў сярод маладых людзей неразумнага юнака, 8 які пераходзіў плошчу паблізу вугла яе і ішоў па дарозе да дома яе, 9 у сутоньні, а позьняй гадзіне, у начной цемры і ў змроку. 10 І вось - насустрач яму жанчына ў строях распусьніцы, з хітрым сэрцам, 11 узбуджаная і неапанаваная; ногі яе ня ступаюць у доме яе; 12 то на вуліцы, то на плошчах і на кожным вугле яна ладзіць ловы. 13 Яна схапіла яго, цалавала яго і бяз сораму ў твары сказала яму: 14 "Мірная ахвяра ў мяне: сёньня я выканала абяцаньні мае; 15 таму і выйшла насустрач табе, каб знайсьці цябе, і - знайшла цябе. 16 Кілімамі ўслала я пасьцель маю, палатном каляровым Егіпецкім; 17 спальню маю ўпахошчыла сьмірнаю, альясам і карынкаю. 18 Зайдзі, будзем упівацца пяшчотамі да раніцы, каханьнем нацешымся; 19 бо мужа дома няма; ён выправіўся ў далёкую дарогу; 20 кашалёк срэбра ўзяў з сабою; дамоў вернецца да дня поўні месяца". 21 Мноствам ласкавых слоў яна яго звабіла, мяккасьцю вуснаў сваіх авалодала ім. 22 Ён адразу пайшоў за ёю, як вол ідзе ў разьніцу, як алень на стралу, 23 пакуль страла не праніжа вантробы ягонай; як птушка кідаецца ў сіло, і ня ведае, што яно - пагібель яе. 24 Дык вось, дзеці, паслухайце мяне і зразумейце словы вуснаў маіх. 25 Хай ня збочвае сэрца тваё на шляхі яе, ня блукай сьцежкамі яе; 26 бо многіх яна параніла, і шмат дужых забіла яна: 27 дом яе - дарога ў апраметную, якая вядзе ў сярэдзіну жытлішча сьмерці. |
SAPE |
© The FontCity, ltd, 2011