![]() | ||
---|---|---|
Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27) Библия на украинском языке (66) Новый Завет Нестле-Аланда (27) Библия на белорусском языке (66) |
Бiблiя беларуская - пераклад Василя Сёмухи Выслоўi 1 Сыне мой! слухай мудрасьці маёй і нахілі вуха тваё да навукі маёй, 2 каб датрымацца добрае рады і каб вусны твае хвалілі спазнанае. 3 Бо мёд цячэ з вуснаў чужое жонкі, і мякчэйшая за алей гаворка ў яе; 4 але весьнік яе горкі, нібы палын, востры, як меч двусечны, 5 ногі яе сыходзяць да сьмерці, ступакі яе дастаюць да апраметнай. 6 Каб ты не спасьцігнуў сьцежкі жыцьця яе, дарогі яе нясталыя, і ты ня зьведаеш іх. 7 Дык вось, дзеці, паслухайце мяне і не адступайцеся ад словаў вуснаў маіх. 8 Далей ад яе ідзі па дарозе тваёй і не падыходзь пад дзьверы дома яе, 9 каб здароўя твайго не аддаў іншым і гадоў тваіх бязьлітасьніку; 10 каб не насычаліся сілаю тваёю чужынцы і праца твая ня ішла ў чужы дом. 11 І ты ўрэшце будзеш стагнаць, калі плоць твая і цела зьнямогуцца, 12 і скажаш: "навошта я ненавідзеў навуку, і сэрца маё асьцярогамі пагарджала, 13 і я ня слухаў голасу настаўнікаў маіх, не нахіляў вуха майго да настаўнікаў? 14 Ледзь ня ўпаў я ў вялікае ліха сярод сходу і грамады!" 15 Пі ваду з тваёй крыніцы, тую, якая цячэ з тваёй студні. 16 Хай не разьліваюцца крыніцы твае па вуліцы, патокі водаў - па плошчах; 17 хай яны будуць належаць табе самому, а ня чужым з табою. 18 Крыніца твая хай дабраславёная будзе; і радуйся з жанчынай тваёй маладосьці, 19 любаснаю касуляю і прыгожаю сарнаю; грудзі яе хай упояць цябе ў кожны час; каханьнем яе цешся заўсёды. 20 І навошта табе, сыне мой, захапляцца распусьніцаю і абдымаць грудзі чужое? 21 Бо перад вачыма Госпада ўсе шляхі чалавека, і Ён прастуе ўсе сьцежкі яго. 22 Беззаконнага ловяць уласныя беззаконьні яго, і путамі грэху свайго ён павязаны. 23 Ён памірацьме без настаўленьня і ў вялікай сваёй неразумнасьці наблукаецца. |
SAPE |
© The FontCity, ltd, 2011