![]() | ||
---|---|---|
Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27) Библия на украинском языке (66) Новый Завет Нестле-Аланда (27) Библия на белорусском языке (66) |
Бiблiя беларуская - пераклад Василя Сёмухи Выслоўi 1 Слова Агура, сына Якеевага. Натхнёныя выслоўі, якія сказаў гэты чалавек Іфіілу, Іфіілу і Укалу: 2 сапраўды, я большы невук, чым хто-небудзь зь людзей, і розуму чалавечага няма ў мяне, 3 і не навучыўся я мудрасьці, і пазнаньня сьвятых ня маю. 4 Хто ўзыходзіў на неба і сыходзіў? хто сабраў вецер у прыгаршчы свае? хто завязаў ваду ў вопратку? хто вызначыў усе межы зямлі? якое імя ў яго? і якое імя ў сына яго? ці ведаеш? 5 Кожнае слова ў Бога чыстае; Ён - шчыт тым, хто на яго спадзяецца. 6 Не дадавай да словаў Ягоных, каб Ён ня выкрыў цябе як ашуканца. 7 Дзьве рэчы я прашу ў Цябе, не адмові мне, перш чым я памру: 8 марнасьць і лжу адвядзі ад мяне, галечы і багацьця не давай мне, кармі мяне хлебам надзённым, 9 каб, аб'еўшыся, я ня зрокся Цябе і не сказаў: "хто Гасподзь?" і каб, згалеўшы, не пачаў красьці і зьневажаць імя Бога майго. 10 Не кляні раба перад гаспадаром ягоным, каб ён не пракляў цябе і ты не застаўся вінаваты. 11 Ёсьць род, які праклінае бацьку свайго і не дабраслаўляе маці сваёй. 12 Ёсьць род, які чысты ў вачах сваіх, тым часам як не адмыты ад бруду свайго. 13 Ёсьць род - о, якія пыхлівыя вочы ў яго, і як паднятыя вейкі ў яго! 14 Ёсьць род, у якога зубы - мячы, і сківіцы - нажы, каб пажыраць бедных на зямлі і ўбогіх сярод людзей. 15 У ненаеднасьці дзьве дачкі: "давай, давай"! Вось тры ненаяды, і чатыры, якія ня скажуць: "даволі!" 16 Апраметная і нутроба бясплодная, зямля, якая не насычаецца вадою, і агонь, які ня кажа: "даволі!". 17 Вока, якое насьміхаецца з бацькі і пагарджае пакораю маці, выдзяўбуць крумкачы над ракою, і зжаруць птушаняты арліныя! 18 Тры рэчы неспасьцігальныя мне, і чатырох я не разумею: 19 шляхі арла на небе, шляхі зьмяі на скале, шляхі карабля сярод мора, і шляхі мужчыны да дзяўчыны. 20 Такі шлях і ў жонкі-пералюбніцы; паела і выцерла рот свой, і кажа: "я нічога благога не зрабіла". 21 Ад трох трасецца зямля, чатырох яна ня выносіць: 22 раба, калі ён робіцца царом; неразумнага, калі ён удосыць есьць хлеб; 23 ганебную жанчыну, калі яна выходзіць замуж, і служанку, калі зойме месца гаспадыні сваёй. 24 Вось чатыры малыя на зямлі; але яны мудрэйшыя за мудрых: 25 мурашкі - народ нядужы, але летам назапашваюць ежу сваю: 26 горныя мышы - народ слабы, але ставяць дамы свае на скале; 27 у саранчы няма цара, але выступае яна згуртавана; 28 павук лапамі чапляецца, але бывае ў царскіх харомах. 29 Вось трое маюць статную хаду, і чацьвёра статна выступаюць: 30 леў, асілак сярод зьвяроў, не саступіць ні перад кім; 31 конь, і казёл, і цар народу свайго. 32 Калі ты ў задавацтве тваім зрабіў глупства і падумаў ліхое, дык пакладзі руку на вусны; 33 бо, як ад зьбіваньня малака робіцца масла, ад ўдару ў нос цячэ кроў, так і ад абуджэньня гневу ўзьнікае свара. |
SAPE |
© The FontCity, ltd, 2011