![]() | ||
---|---|---|
Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27) Библия на украинском языке (66) Новый Завет Нестле-Аланда (27) Библия на белорусском языке (66) |
Бiблiя беларуская - пераклад Василя Сёмухи Выслоўi 1 Бязбожнік бяжыць, калі ніхто ня гоніцца за ім; а праведнік адважны, як леў. 2 Калі краіна адступіцца ад закона, тады многа ў ёй начальнікаў; а пры разумным і ўсяведным мужы яна даўгавечная. 3 Чалавек бедны і прыгнятальнік слабых тое самае, што праліўны дождж, які змывае хлеб. 4 Адступнікі ад закона хваляць бязбожных, а тыя, што трымаюцца закона, абураюцца імі. 5 Злыя людзі не разумеюць справядлівасьці, а шукальнікі Госпада разумеюць усё. 6 Лепш бедны, які ходзіць у сваёй беззаганнасьці, чым той, хто выкручвае шляхі свае, хоць ён і багаты. 7 Хто захоўвае закон - сын разумны, а хто водзіцца з марнатраўцамі, той уводзіць у сорам бацьку свайго. 8 Хто памнажае маёмасьць сваю ростам і ліхвою, той зьбірае яе дабрачынцам бедных. 9 Хто ўхіляе вуха сваё, каб ня слухаць закону, у таго і малітва - мярзота. 10 Хто зводзіць праведных на дарогу зла, сам упадзе ў сваю яму; а беззаганныя спадкуюць дабро. 11 Чалавек багаты - мудрэц у вачах сваіх, але разумны бядняк бачыць яго наскрозь. 12 Калі трыумфуюць праведнікі, вялікая слава; але калі ўзвышаюцца бязбожныя, людзі хаваюцца. 13 Той, хто хавае свае злачынствы, ня будзе мець посьпеху; а хто прызнаецца і пакідае іх, той будзе памілаваны. 14 Шчасны чалавек, які заўсёды ў страху Божым; а хто робіць жорсткім сэрца сваё, той трапляе ў бяду. 15 Як рыклівы леў і галодны мядзьведзь, так бязбожны валадар над бедным народам. 16 Неразумны валадар шмат чыніць крыўды; а той, які ненавідзіць карысьлівасьць, падоўжыць дні. 17 Чалавек вінаваты ў крыві чалавечай, будзе ўцякаць да сьмерці, каб хто не схапіў яго. 18 Хто ходзіць беззаганна, той будзе ўратаваны; а хто ходзіць крывымі дарогамі, упадзе на адной зь іх. 19 Хто ўрабляе зямлю сваю, той будзе есьці хлеб; а хто пераймае гультаёў, таго накорміць галеча. 20 Верны чалавек багаты на дабраславеньні; а хто сьпяшаецца разбагацець, той не застанецца без пакараньня. 21 Зважаць на асобы - нядобра; такі чалавек і за кавалак хлеба зробіць крыўду. 22 Сьпяшаецца да багацьця зайздросьлівы чалавек, і ня думае, што галеча спасьцігне яго. 23 Хто дакарае чалавека, знойдзе большую прыязнасьць, чым той, хто лісьлівіць языком. 24 Хто абкрадвае бацьку свайго і маці сваю і кажа: "гэта ня грэх", той - саўдзельнік грабежнікаў. 25 Пыхлівец распальвае свару, а хто спадзяецца на Госпада, будзе ў дабрадзенстве. 26 Хто спадзяецца на сябе, той неразумны; а хто ходзіць у мудрасьці, той будзе цэлы. 27 Хто дае жабраку, не зьбяднее; а хто засланяе вочы ад яго, на тым шмат праклёнаў. 28 Калі ўзвышаюцца бязбожныя, людзі хаваюцца; а калі яны падаюць, множацца праведнікі. |
SAPE |
© The FontCity, ltd, 2011