![]() | ||
---|---|---|
Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27) Библия на украинском языке (66) Новый Завет Нестле-Аланда (27) Библия на белорусском языке (66) |
Бiблiя беларуская - пераклад Василя Сёмухи Выслоўi 1 Як сьнег летам і дождж у жніва, так гонар не пасуе неразумнаму. 2 Як верабей пырхне, калі ластаўка паляціць, так незаслужаны праклён ня збудзецца. 3 Плётка каню, аброць аслу, а кій немысьлю. 4 Не адказвай неразумнаму паводле неразумнасьці ягонай, каб і ты не прыпадобніўся яму; 5 а адказвай неразумнаму паводле неразумнасьці ягонай, каб ён не зрабіўся мудрацом у вачах сваіх. 6 Падцінае сабе ногі, робіць шкоду сабе той, хто пасылае наказ празь немысьля. 7 Як віхляюцца ногі ў кульгавага, так і выслоўе на вуснах у неразумнага. 8 Што ўкладваць каштоўны камень у прашчу, так і аддаваць пашану дурному. 9 Што калючы бадзяк у руцэ ў п'янага, тое і выслоўе на вуснах у неразумнага. 10 Дужы робіць усё адвольна: і неразумнага ўзнагароджвае, і кожнага праходжага ўзнагароджвае. 11 Як сабака вяртаецца да ванітаў сваіх, так дурны паўтарае глупствы свае. 12 Калі ты бачыш чалавека, які сам сябе мудрым лічыць, - дык на дурнога болей надзеі, чым на яго. 13 Гультай кажа: "леў на дарозе! леў на дварэ!" 14 Дзьверы паварочваюцца на завесах сваіх, а гультай на ложку сваім. 15 Гультай апускае руку сваю да міскі, ды яму цяжка падняць яе да рота свайго. 16 Гультай у вачах сваіх мудрэйшы за семярых, што адказваюць разумна. 17 Хапае сабаку за вушы той, хто, праходзячы міма, лезе ў чужую спрэчку. 18 Як той, хто прыкідваецца вар'ятам, кідае агонь, стрэлы і сьмерць, 19 так - чалавек, які падступна шкодзіць сябру свайму і потым кажа: "я толькі пажартаваў". 20 Дзе няма болей дроў, агонь патухае; і дзе няма нагаворшчыка, разлад аціхае. 21 Вугаль - на жар, дровы - на распал свары. 22 Словы нагаворшчыка - як прысмакі, і яны ўваходзяць у нутро жывата. 23 Як нячыстым срэбрам абкладзены гліняны посуд, так і палымяныя вусны і сэрца ліхое. 24 Вуснамі сваімі прыкідваецца вораг, а ў сэрцы сваім намышляе ліхое. 25 Калі ён гаворыць і пяшчотным голасам, ня вер яму; бо сем мярзотаў у сэрцы ў яго. 26 Хто нянавісьць прыкрывае на самоце, злосьць таго адкрыецца ў народным сходзе. 27 Хто капае яму, той упадзе ў яе; і хто пакоціць угору камень, да таго ён вернецца. 28 Хлусьлівы язык ненавідзіць тых, каго ён параніў, і лісьлівыя вусны рыхтуюць падзеньне. |
SAPE |
© The FontCity, ltd, 2011