![]() | ||
---|---|---|
Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27) Библия на украинском языке (66) Новый Завет Нестле-Аланда (27) Библия на белорусском языке (66) |
Бiблiя беларуская - пераклад Василя Сёмухи Выслоўi 1 Віно - глумлівае, сікера - шалёная; і кожны, хто захапляецца імі, неразумны. 2 Пагроза царовая - нібы рык ільва: хто дражніць яго, той грэшыць супроць самога сябе. 3 Гонар чалавеку - ухіліцца ад свары; а хто любіць сварыцца - неразумны. 4 Гультай зімою не арэ; жабруе летам - і няма нічога. 5 Помыслы ў сэрцы ў чалавека - глыбокія воды, але чалавек разумны вычэрпвае іх. 6 Многія хваляць чалавека за мілажальнасьць, а хто знойдзе чалавека надзейнага? 7 Праведнік ходзіць у сваёй беспахібнасьці: шчасныя дзеці ягоныя пасьля яго! 8 Цар, які сядзіць на троне правасудзьдзя, разганяе вачыма сваімі ўсё ліхое. 9 Хто можа сказаць: "я ачысьціў сэрца сваё, я чысты ад грэху майго?" 10 Дваякія шалі, дваякая мера, і тое і другое - агідныя Госпаду. 11 Можна пазнаць нават падлетка па занятках ягоных: ці чыстыя і ці правільныя ўчынкі ягоныя? 12 Вуха, якое чуе, і вока, якое бачыць - і тое і другое стварыў Гасподзь. 13 Ня любі спаць, каб табе не зьбяднець; расплюшчы вочы твае, і будзеш удосыць есьці хлеб. 14 "Дрэнна, дрэнна", кажа пакупнік; а як адыдзе - хваліцца. 15 Ёсьць золата і шмат жэмчугу, але найкаштоўнейшы посуд - вусны разумныя. 16 Вазьмі вопратку ягоную, бо ён паручыўся за чужога; за незнаёмага вазьмі зь яго заклад. 17 Салодкі чалавеку хлеб, набыты няпраўдаю; але пасьля - рот ягоны пяском напоўніцца. 18 Намеры набываюць пэўнасьць праз нараду, і пасьля нарады вядзі вайну. 19 Хто абгаворвае, той раскрывае таямніцы, і хто шырока разьзяўляе рот, з тым не вадзіся. 20 Хто ліхасловіць бацьку свайго і сваю маці, таго сьветач патухне сярод глыбокае цемры. 21 Спадчына, сьпешна захопленая напачатку, ня будзе дабраславёная пазьней. 22 Не кажы: "я адплачу табе за зло"; даверся Госпаду, і Ён ахавае цябе. 23 Агідныя Госпаду - дваякія гіры, і дваякія шалі - не дабро. 24 Ад Госпада кіруюцца крокі чалавека; а чалавеку як зьведаць дарогу сваю? 25 Сетка чалавеку - неадумна даваць зарок, і пасьля зароку - абдумваць. 26 Мудры цар расьцярушыць бязбожных і паверне на іх кола. 27 Сьветач Гасподні - дух чалавека, які вывярае ўсе глыбіні сэрца. 28 Ласка і праўда ахоўваюць цара, і на ласцы ён трымае свой трон. 29 Слава юнакоў - сіла іхняя, а акраса старых - сівізна. 30 Раны ад удараў - лечаць ад зла, і ўдары, якія пранікаюць усярэдзіну чэрава. |
SAPE |
© The FontCity, ltd, 2011