![]() | ||
---|---|---|
Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27) Библия на украинском языке (66) Новый Завет Нестле-Аланда (27) Библия на белорусском языке (66) |
Бiблiя беларуская - пераклад Василя Сёмухи Выслоўi 1 Лепш бедны, які ходзіць у сваёй нявіннасьці, чым зь ілжывымі вуснамі, і пры гэтым неразумны. 2 Нядобра душы бязь ведаў, і хто сьпяшаецца нагамі, спатыкаецца. 3 Неразумнасьць чалавека скрыўляе дарогу, а сэрца ягонае гневаецца на Госпада. 4 Багацьце памнажае сяброў, а беднага пакідае і сябар ягоны. 5 Ілжывы сьведка не застаецца без пакараньня, і хто гаворыць няпраўду, не ўратуецца. 6 Многія дагаджаюць заможным; і кожны - сябар чалавеку, які не шкадуе гасьцінцаў. 7 Беднага ненавідзяць усе браты ягоныя, тым болей прыяцелі ягоныя адпадаюць ад яго; гоніцца за словам парады, а іх і на гэта няма. 8 Хто набіраецца розуму, той любіць душу сваю; хто пільнуецца разумнасьці, знаходзіць дабро. 9 Ілжывы сьведка не застаецца без пакараньня; і хто гаворыць няпраўду, загіне. 10 Ня прыстоіць неразумнаму раскоша, тым болей рабу панаваньне над князямі. 11 Здаровы розум робіць чалавека павольным на гнеў, а слава ягоная - паблажлівым да неразважлівых учынкаў. 12 Гнеў цара - як рык ільва, а ласка ягоная - як раса на траву. 13 Неразумны сын - пагібель бацьку ягонаму, а сварлівая жонка - сьцёкавая рына. 14 Дом і маёмасьць - спадчына ад бацькоў, а разумная жонка - ад Госпада. 15 Гультайства наганяе дрымоту, і нядбайная душа будзе галадаць. 16 Захавальнік запаведзі захоўвае душу сваю, а хто ня дбае пра шяхі свае - загіне. 17 Міласэрны да беднага пазычае Госпаду; і Ён аддасьць яму за дабрачынства ягонае. 18 Карай сына свайго, пакуль ёсьць надзея, і не абурайся крыкам ягоным. 19 Чалавек вялікага гневу нясе пакараньне; бо, калі пашкадуеш яго, давядзецца табе яшчэ больш караць яго. 20 Слухайся рады і прымай кару, каб зрабіцца табе пасьля мудрым. 21 Шмат задумаў у сэрцы ў чалавека, але збудзецца толькі задуманае Госпадам. 22 Радасьць чалавеку - дабрачыннасьць ягоная, і бедны чалавек лепшы, чым хлусьлівы. 23 Страх Гасподні вядзе да жыцьця, і хто мае яго, заўсёды будзе задаволены, і ліха не спасьцігне яго. 24 Гультай апускае руку сваю ў чару, і ня хоча данесьці яе да вуснаў сваіх. 25 Калі ты пакараеш блюзьнера, дык і просты зробіцца разумным; і калі засьцеражэш разумнага, дык ён зразумее настаўленьне. 26 Хто бацьку руйнуе і выганяе маці - сын бессаромны і ганебны. 27 Перастань, сыне мой, слухаць угаворы ўхіліцца ад голасу розуму. 28 Падступны сьведка зьдзекуецца з праўды, і вусны бязбожных глытаюць няпраўду. 29 На блюзьнераў гатовыя суды, і ўдары - на цела дурных. |
SAPE |
© The FontCity, ltd, 2011