![]() | ||
---|---|---|
Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27) Библия на украинском языке (66) Новый Завет Нестле-Аланда (27) Библия на белорусском языке (66) |
Бiблiя беларуская - пераклад Василя Сёмухи Выслоўi 1 Сваволі шукае прымхлівы, паўстае супроць усяго разумнага. 2 Неразумны ня любіць думаць, а толькі паказаць бы свой розум. 3 З прыходам бязбожнага прыходзіць і пагарда, а з вартым пагарды - ганьба. 4 Слова з вуснаў чалавечых - глыбокія воды; крыніца мудрасьці - бруісты паток. 5 Нядобра быць ласкавым зь бязбожным, каб абвергнуць праведнага ў судзе. 6 Вусны бязглуздага цягнуць у незлагадзь, а словы яго выклікаюць бойку. 7 Язык бязглуздага - пагібель яму, а вусны яго - сетка на душу ягоную. 8 Словы нагаворшчыка - як прысмакі, і яны гладка ўваходзяць у нутро чалавека. 9 Нядбалы ў працы сваёй - брат марнатраўцы. 10 Імя Госпада - моцная вежа: убягае ў яе праведнік, і ў бясьпецы. 11 Маёмасьць багатага - як моцны горад ягоны, і высокім мурам здаецца яму. 12 Перад падзеньнем узносіцца сэрца чалавека, а сьціпласьць ідзе наперадзе славы. 13 Хто дае адказ, ня выслухаўшы, той неразумны і брыдка яму. 14 Дух чалавека пераносіць яго немачы; а прыгнечаны дух - хто можа ўмацаваць яго. 15 Сэрца разумнага набывае веды, і вуха мудрых шукае ведаў. 16 Дарунак дае чалавеку прастору і да вяльможаў давядзе яго. 17 Першы ў цяжбіне сваёй мае рацыю, але прыходзіць супернік ягоны і паняверыць яе. 18 Жэрабя спыняе спрэчкі і вырашае паміж моцнымі. 19 Азлоблены брат няпрыступнейшы за моцны горад, і свары падобныя на замкі замка. 20 Ад плоду вуснаў чалавека напаўняецца чэрава ягонае; вытворамі вуснаў сваіх ён насычаецца. 21 Сьмерць і жыцьцё - ва ўладзе языка, і хто любіць яго, скаштуе ад плоду яго. 22 Хто знайшоў жонку, той знайшоў дабро і атрымаў мілату ад Госпада. 23 З мальбою гаворыць убогі, а багаты адказвае груба. 24 Хто хоча мець сяброў, той і сам павінен быць прыязны; і бывае сябар больш прыязны за брата. |
SAPE |
© The FontCity, ltd, 2011