![]() | ||
---|---|---|
Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27) Библия на украинском языке (66) Новый Завет Нестле-Аланда (27) Библия на белорусском языке (66) |
Бiблiя беларуская - пераклад Василя Сёмухи Выслоўi 1 Лепш кавалак чэрствага хлеба і зь ім мір, чым дом, поўны заколатага быдла, з разладам. 2 Разумны раб валадарыць над шалапутным сынам і між братамі падзеліць спадчыну. 3 Плавільня - на срэбра, і гарніла - пад золата, а сэрцы выпрабоўвае Гасподзь. 4 Ліхадзей слухае вусны беззаконных, ілгун слухаецца вуснаў беззаконных. 5 Хто ганіць убогага, той ганіць Госпада ягонага; хто радуецца няшчасьцю, той не застаецца без пакараньня. 6 Вянок старых - сыны сыноў, і словы дзяцей - бацькі іхнія. 7 Ня прыстоіць неразумнаму важная прамова, тым болей знакамітаму - вусны ілжывыя. 8 Хабар - каштоўны камень у вачах таго, хто валодае ім; куды ні зьвернецца ён, яму шчасьціць. 9 Хто прыкрывае правіну - шукае любові; а хто зноў нагадвае пра яе, той праганяе сябра. 10 На разумнага мацней дзее вымова, чым на неразумнага сто ўдараў. 11 Злосьнік шукае толькі зла; таму жорсткі анёл будзе пасланы супраць яго. 12 Лепей сустрэць чалавеку мядзьведзіху зьбязьдзетненую, чым неразумнага ў дрымоце ягонай. 13 Хто за дабро плаціць злом, ад дома таго не адыдзецца зло. 14 Пачатак свары - як прарыў вады; пакінь свару раней, чым разгарыцца яна. 15 Хто апраўдвае бязбожніка і вінаваціць праведнага - абодва агідныя Госпаду. 16 Навошта скарб у руках у неразумнага? Каб набыць мудрасьць, у яго няма розуму. 17 Сябар любіць ва ўсякі час і, як брат, явіцца ў няшчасьці. 18 Чалавек малога розуму дае руку і паручаецца за блізкага свайго. 19 Хто любіць свары, любіць грэх; і хто высока ўзносіць вароты свае, той шукае падзеньня. 20 Падступнае сэрца ня знойдзе дабра, і падступны язык упадае ў бяду. 21 Калі нарадзіў хто немысьля - сабе на гора, і бацька немысьля не парадуецца. 22 Вясёлае сэрца ацаляе, а пануры дух сушыць косьці. 23 Бязбожны вымае гасьцінец з-за пазухі, каб скрывіць шляхі правасудзьдзя. 24 Мудрасьць - перад абліччам у разумнага, а вочы неразумнага - на канцы зямлі. 25 Неразумны сын - прыкрасьць бацьку свайму і крыўда маці сваёй. 26 Нядобра і вінаваціць невінаватага, і біць вяльможу за праўду. 27 Разумны і ўстрымлівы ў словах сваіх, і разумны мае халодную кроў. 28 І неразумны, калі маўчыць, можа здацца мудрым, і разважлівым, калі замыкае вусны свае. |
SAPE |
© The FontCity, ltd, 2011