![]() | ||
---|---|---|
Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27) Библия на украинском языке (66) Новый Завет Нестле-Аланда (27) Библия на белорусском языке (66) |
Бiблiя беларуская - пераклад Василя Сёмухи Выслоўi 1 Чалавеку належаць намеры сэрца, а адказ языка ад Госпада. 2 Усе шляхі чалавека чыстыя ў ягоных вачах, а Гасподзь выпрабоўвае душы. 3 Даручы Госпаду дзеі твае, і намеры твае зьдзейсьняцца. 4 Усё зрабіў Гасподзь дзеля Сябе; і нават бязбожнага на дзень гневу. 5 Агіднае Госпаду сэрца пыхліўца; можна паручыцца, што ён не застанецца без пакараньня. 6 Міласэрнасьцю і праўдаю ачышчаецца грэх, і страх Гасподні адводзіць ад ліха. 7 Калі Госпаду падабаюцца шляхі чалавека, Ён і ворагаў яго прымірае зь ім. 8 Лепш нямногае з праўдаю, чым вялікія прыбыткі з крыўдаю. 9 Сэрца чалавека абдумвае свой шлях, а Гасподзь кіруе шэсьцем ягоным. 10 У вуснах у цара - слова натхнёнае; вусны яго не павінны грашыць на судзе. 11 Правільныя вагі і вагавыя шалі - ад Госпада; ад Яго ж усе гіры ў торбе. 12 Агідная царам - дзея беззаконная, бо праўдай мацуецца трон. 13 Прыемныя цару вусны праўдзівыя, а таго, хто гаворыць праўду, ён любіць. 14 Царскі гнеў - весьнік сьмерці; а мудры чалавек умілажальвае яго. 15 У ясным позірку цара - жыцьцё, і ўпадабаньне ягонае - як воблака з позьнім дажджом. 16 Здабыць мудрасьць намнога лепш за золата, і здабыць розум лепш за чыстае срэбра. 17 Шлях у праведных - унікаць зла; той ратуе душу сваю, хто зважае на шлях свой. 18 Пагібелі папярэднічае гонар, і падзеньню - пыха. 19 Лепей упакорвацца духам з лагоднымі, чым дзяліць здабычу з гардзеямі. 20 Хто вядзе справу разумна, той знойдзе дабро, а хто спадзяецца на Госпада, той шчасны. 21 Мудры сэрцам разумным назавецца, і салодкая мова дадасьць да навукі. 22 Розум таму, хто мае яго, - крыніца жыцьця, а вучонасьць дурных - дурнота. 23 Сэрца мудрага язык ягоны ўмудрае і памнажае веды ў вуснах ягоных. 24 Прыемная мова - сотавы мёд, салодкая душы і гойная касьцям. 25 Ёсьць шляхі, якія здаюцца чалавеку простымі, але канец іх - да сьмерці. 26 Працаўнік працуе на сябе, бо панукае яго рот ягоны. 27 Чалавек падступны намышляе благое, і на вуснах у яго нібы агонь палючы. 28 Чалавек хітры сее разлад, а нагаворшчык разлучае сяброў. 29 Чалавек зь нядобрымі намерамі разбэшчвае блізкага свайго і вядзе яго на дарогу благую; 30 прыплюшчвае вочы, каб прыдумаць падступства; закусваючы губы сабе, чыніць зладзейства. 31 Вянок славы - сівізна на дарозе праўды. 32 Доўгацярплівы лепшы за адважнага, і той, хто валодае сабою, лепшы за заваёўніка горада. 33 На падлогу кідаюць жэрабя, але ўвесь вырак ягоны - ад Госпада. |
SAPE |
© The FontCity, ltd, 2011