![]() | ||
---|---|---|
Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27) Библия на украинском языке (66) Новый Завет Нестле-Аланда (27) Библия на белорусском языке (66) |
Бiблiя беларуская - пераклад Василя Сёмухи К Фiлiмона ◄◄ | ◄ | Глава ⚫ | ► | ►► 1 Павал, вязень Ісуса Хрыста, і Цімафей брат, Філімону любаснаму і супрацоўніку нашаму, 2 і Апфіі, (сястры) любаснай, і Архіпу, спадзьвіжніку нашаму, і дамовай тваёй царкве: 3 мілата вам і мір ад Бога Айца нашага і Госпада Ісуса Хрыста. 4 Дзякую Богу майму, заўсёды спамінаючы цябе ў малітвах маіх, 5 чуючы пра тваю любоў і веру, якую маеш да Госпада Ісуса і да ўсіх сьвятых, 6 каб дзеяньне веры тваёй было чыннае ў спазнаньні ўсякага ў вас дабра ў Хрысьце Ісусе. 7 Бо мы маем вялікую радасьць і ўцеху ў любові тваёй, бо табою, браце, супакоены сэрцы сьвятых. 8 Таму, маючы вялікую ў Хрысьце адвагу загадваць табе, што трэба, 9 зь любові лепей прашу, ня хто які там, а я, Павал - старац, а цяпер вязень Ісуса Хрыста; 10 прашу цябе за сына майго Анісіма, якога нарадзіў я ў кайданах маіх: 11 ён быў калісьці нягодны табе, а цяпер годны табе і мне: я вяртаю яго; 12 а ты прымі яго, як маё сэрца. 13 Я хацеў пры сабе яго ўтрымаць, каб ён замест цябе паслужыў мне ў кайданах за зьвеставаньне; 14 але без тваёй згоды нічога не хацеў зрабіць, каб добрая справа твая была ня мусовая, а з добрае волі. 15 Бо, можа быць, ён на тое часова адлучыўся, каб ты прыняў яго назаўсёды, 16 ужо ня як раба, а вышэйшага за раба, брата любаснага, асабліва мне, а тым болей табе, і па плоці і ў Госпадзе. 17 І вось, калі маеш за супольніка мяне, дык прымі яго, як мяне. 18 Калі ж ён чым пакрыўдзіў цябе, альбо вінаваты табе, лічы гэта на мне. 19 Я, Павал, напісаў маёю рукою: я заплачу"; не кажу табе пра тое, што ты і самім сабою мне вінаваты. 20 Так, браце, дай мне скарыстацца табою ў Госпадзе; супакой маё сэрца ў Госпадзе. 21 Спадзяючыся на слухмянасьць тваю, а напісаў табе, ведаючы, што ты зробіш і болей, чым прашу. 22 А разам падрыхтуй мне і памяшканьне; бо, спадзяюся, што па малітвах вашых я буду дараваны вам. 23 Вітае цябе Эпафрас, вязень разам са мною дзеля Ісуса Хрыста, Марк, Арыстарх, Дымас, Лукаш, супрацоўнікі мае. 24 Мілата Госпада нашага Ісуса Хрыста з духам вашым. Амін. |
SAPE |
© The FontCity, ltd, 2011