![]() | ||
---|---|---|
Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27) Библия на украинском языке (66) Новый Завет Нестле-Аланда (27) Библия на белорусском языке (66) |
Бiблiя беларуская - пераклад Василя Сёмухи Лiкi 1 І сказаў Гасподзь Майсею, кажучы: 2 загадай сынам Ізраілевым і скажы ім: калі ўвойдзеце ў зямлю Ханаанскую, дык вось зямля, якая дастанецца вам у надзел, зямля Ханаанская зь яе межамі: 3 паўднёвы бок будзе ў вас ад пустыні Сін, каля Эдома, і пойдзе ў вас паўднёвая мяжа ад канца Салёнага мора з усходу, 4 і пойдзе мяжа на поўдзень да ўзвышша Акравіма і пойдзе праз Сін, і будуць выступы яе на поўдзень да Кадэс-Варні, адтуль пойдзе да Гацар-Адара і пройдзе праз Ацмон; 5 ад Ацмона пойдзе мяжа да патока Егіпецкага, і будуць выступы яе да мора; 6 а мяжою заходняю будзе ў вас вялікае мора: гэта будзе ў вас мяжа на захад; 7 а на поўнач будзе ў вас мяжа: ад вялікага мора правядзеце яе да гары Ор, 8 ад гары Ор правядзеце да Эмата, і будуць выступы мяжы да Цэдада; 9 адтуль пойдзе мяжа да Цыфрона, і выступы яе будуць да Гацар-Энана: гэта будзе ў вас мяжа паўночная; 10 мяжу ўсходнюю правядзеце сабе ад Гацар-Энана да Шэфама, 11 ад Шэфама пойдзе мяжа да Рыблы, з усходняга боку Аіна, потым пойдзе мяжа і кранецца берагоў мора Кінэрэт з усходняга боку; 12 і пойдзе мяжа да Ярдана, і будуць выступы яе да Салёнага мора. Гэта будзе мяжа ваша ў межах яе з усіх бакоў. 13 І загадаў Майсей сынам Ізраілевым і сказаў: вось зямля, якую вы падзеліце на надзелы па жэрабі, якую загадаў Гасподзь даць дзевяці плямёнам і палавіне племя; 14 бо племя сыноў Рувімавых паводле сямействаў іхніх, і племя сыноў Гадавых паводле сямействаў іхніх, і палавіна племя Манасіінага, атрымалі надзел свой; 15 два плямёны і палавіна племя атрымалі надзел свой за Ярданам насупраць Ерыхона на ўсход. 16 І сказаў Гасподзь Майсею, кажучы: 17 вось імёны мужоў, якія будуць дзяліць вам зямлю: Элеазар сьвятар і Ісус, сын Наваў; 18 і па адным князі ад племя вазьмеце для падзелу зямлі. 19 І вось імёны гэтых мужоў: для племя Юдавага Халеў, сын Ефаніін; 20 для племя сыноў Сымонавых Самуіл, сын Аміудаў; 21 для племя Веньямінавага Элідад, сын Кіслонаў; 22 для племя сыноў Данавых князь Букій, сын Ёгліі; 23 для сыноў Язэпавых, для племя сыноў Манасііных князь Ханііл, сын Эфодаў; 24 для племя сыноў Яфрэмавых князь Кемуіл, сын Шыфтанаў; 25 для племя сыноў Завулонавых князь Эліцафан, сын Фарнакаў; 26 для племя сыноў Ісахаравых князь Фалтыіл, сын Азанаў; 27 для племя сыноў Асіравых князь Ахіуд, сын Шэломія; 28 для племя сыноў Нэфталімавых князь Пэдаіл, сын Аміудаў; 29 вось тыя, каму загадаў Гасподзь падзяліць надзелы сынам Ізраілевым у зямлі Ханаанскай. |
SAPE |
© The FontCity, ltd, 2011