![]() | ||
---|---|---|
Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27) Библия на украинском языке (66) Новый Завет Нестле-Аланда (27) Библия на белорусском языке (66) |
Бiблiя беларуская - пераклад Василя Сёмухи Нээмiя 1 Прыклалі пячаткі: Нээмія - Тыршата, сын Гахаліі, і Сэдэкія 2 Сэрая, Азарыя, Ерамія, 3 Пашхур, Амарыя, Малхія, 4 Хатуш, Шэванія, Малух, 5 Данііл Гінэтон, Варух, 6 Мэшулам, Авія, Міямін, 7 Маазія, Вілгай, Шэмая: гэта сьвятары. 8 Лявіты: Ісус, сын Азаніі, Вінуй, з сыноў Хэнадада, Кадмііл, 9 і браты іхнія: Шэванія, Гадыя, Кліта, Фэлая, Ханан, 10 Міха, Рэхоў, Хашавія, 11 Закхур, Шэрэвія, Шэванія, 12 Гадыя, Ваній, Вэнінуй. 13 Узначальцы народа: Парош, Пахат-Мааў, Элам, Зату, Ванія, 14 Вуній, Азгад, Бэвай, 15 Аданія, Бігвай, Адын, 16 Атэр, Эзэкія, Азур, 17 Гадыя, Хашум, Бэцай, 18 Харыф, Анатот, Рэвай, 19 Магніяш, Мэшулам, Хэзір, 20 Мэшэзавэл, Садок, Ядуй, 21 Фэлатыя, Ханан, Ананія, 22 Асія, Хананія, Хашуў, 23 Лахэш, Пілха, Шавэк, 24 Рэхум, Хашаўна, Маасэя, 25 Ахія, Ханан, Анан, 26 Малух, Харым, Ваана. 27 І іншы люд, сьвятары, лявіты, брамнікі, сьпевакі, нэтынэі і ўсе, што аддзяліліся ад іншаземных народаў да закона Божага, жонкі іхнія, сыны іхнія і дочкі іхнія, усе, што маглі разумець, 28 прысталі да братоў сваіх, да самых ганаровых зь іх, і ўступілі ў абавязанасьць з прысягаю і праклёнам - рабіць паводле закона Божага, які дадзены рукою Майсея, раба Божага, і захоўваць і выконваць усе запаведзі Госпада Бога нашага, пастановы Яго і прадпісаньні Ягоныя, 29 і не аддаваць дачок сваіх іншаземным народам, і іх дачок ня браць за сыноў сваіх; 30 і калі іншаземныя народы будуць прывозіць тавары і ўсё прадажнае ў суботу, ня браць у іх у суботу і ў сьвяты дзень, і ў сёмы год пакідаць пазыкі ўсялякага роду. 31 І паставілі мы сабе ў закон - даваць ад сябе па траціне сікля ў год на патрэбы дома Бога нашага: 32 на хлябы пакладныя і на заўсёднае хлебнае прынашэньне і на заўсёднае цэласпаленьне, на суботы, на новыя месяцы, на сьвяты, на сьвятыя рэчы і на ахвяры за грэх дзеля ачышчэньня Ізраіля, і на ўсё, што робіцца ў доме Бога нашага. 33 І кінулі мы жэрабі пра дастаўку дроў, сьвятары, лявіты і люд, калі якому пакаленьню нашаму ў назначаны час, год у год, прывозіць іх да дома Бога нашага, каб яны гарэлі на ахвярніку Госпада Бога нашага паводле напісанага ў законе. 34 І абавязаліся мы кожны год прыносіць у дом Гасподні пачаткі зь зямлі нашай і пачаткі ўсякіх пладоў з усяго дрэва; 35 таксама прыводзіць у дом Бога нашага да сьвятароў, якія служаць у доме Бога нашага, першынцаў з сыноў нашых і з быдла нашага, як напісана ў законе, і першароднае ад буйнога і дробнага быдла нашага. 36 І пачаткі з молатага хлеба нашага і прынашэньняў нашых, і пладоў з усякага дрэва, віна і алею мы будзем дастаўляць сьвятарам у кладоўкі пры доме Бога нашага і дзесяціну зь зямлі нашай лявітам. Яны, лявіты, будуць браць дзесяціну ва ўсіх гарадах, дзе ў нас земляробства. 37 Пры лявітах, калі яны будуць браць лявіцкую дзесяціну, будзе прысутны сьвятар, сын Аарона, каб лявіты дзесяціну з сваіх дзесяцінаў вазілі ў дом Бога нашага ў пакоі, аддзеленыя ад кладоўкі, 38 бо ў гэтыя пакоі як сыны Ізраілевыя, так і лявіты павінны дастаўляць прынашэньні ў дарунак: хлеб, віно і алей. Так сьвятыя сасуды і службіты-сьвятары і брамнікі і сьпевакі. І мы не пакінем дома Бога нашага. |
SAPE |
© The FontCity, ltd, 2011