![]() | ||
---|---|---|
Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27) Библия на украинском языке (66) Новый Завет Нестле-Аланда (27) Библия на белорусском языке (66) |
Святое Дабравесце (па Беларуску) пераклад Бiблейскай камiсii БПЦ МП Святое Дабравесце паводле Матфея 1 Кніга роду Іісуса Хрыста, Сына Давідавага, Сына Аўраамавага. 2 Аўраам нарадзіў Ісаака; Ісаак нарадзіў Іакава; Іакаў нарадзіў Іуду і братоў ягоных; 3 Іуда нарадзіў Фарэса і Зару ад Фамары; Фарэс нарадзіў Эсрома; Эсром нарадзіў Арама; 4 Арам нарадзіў Амінадава; Амінадаў нарадзіў Наасона; Наасон нарадзіў Салмона; 5 Салмон нарадзіў Ваоза ад Рахавы; Ваоз нарадзіў Авіда ад Руфі; Авід нарадзіў Іесея; 6 Іесей нарадзіў Давіда цара; Давід цар нарадзіў Саламона ад былой жонкі Урыевай; 7 Саламон нарадзіў Раваама; Раваам нарадзіў Авію; Авія нарадзіў Асу; 8 Аса нарадзіў Іасафата; Іасафат нарадзіў Іарама; Іарам нарадзіў Азію; 9 Азія нарадзіў Іаафама; Іаафам нарадзіў Ахаза; Ахаз нарадзіў Езекію; 10 Езекія нарадзіў Манасію; Манасія нарадзіў Амона; Амон нарадзіў Іасію; 11 Іасія нарадзіў Іаакіма; Іаакім нарадзіў Іеханію і братоў яго, падчас перасялення вавілонскага. 12 Пасля ж перасялення вавілонскага Іеханія нарадзіў Салафііля; Салафііль нарадзіў Зарававеля; 13 Зарававель нарадзіў Авіуда; Авіуд нарадзіў Еліакіма; Еліакім нарадзіў Азора; 14 Азор нарадзіў Садока; Садок нарадзіў Ахіма; Ахім нарадзіў Еліуда; 15 Еліуд нарадзіў Елеазара; Елеазар нарадзіў Матфана; Матфан нарадзіў Іакава; 16 Іакаў нарадзіў Іосіфа, мужа Марыі, ад Якой нарадзіўся Іісус, Якога называюць Хрыстос. 17 І вось усіх пакаленняў ад Аўраама да Давіда чатырнаццаць пакаленняў; і ад Давіда да перасялення вавілонскага чатырнаццаць пакаленняў; і ад перасялення вавілонскага да Хрыста чатырнаццаць пакаленняў. 18 Нараджэнне Іісуса Хрыста было так: па заручынах Маці Яго Марыі з Іосіфам, перш чым сышліся яны, выявілася, што Яна мае ва ўлонні ад Духа Святога. 19 А Іосіф, муж Яе, будучы праведны і не жадаючы зняславіць Яе, хацеў употай адпусціць Яе. 20 Калі ж надумаў ён гэта, - вось, Ангел Гасподні ў сне явіўся яму і сказаў: Іосіфе, сыне Давідаў! не бойся прыняць Марыю, жонку тваю; бо зачатае ў Ёй ёсць ад Духа Святога; 21 і народзіць Сына, і дасі Яму імя: Іісус; бо Ён збавіць людзей Сваіх ад грахоў іх. 22 А ўсё гэта сталася, каб збылося сказанае Госпадам праз прарока, які кажа: 23 "Вось, Дзева ва ўлонні зачне і народзіць Сына, і дадуць Яму імя: Эмануіл, што азначае: з намі Бог". 24 Устаўшы ад сну, Іосіф зрабіў, як загадаў яму Ангел Гасподні, і прыняў жонку сваю, 25 і не знаў Яе, пакуль нарадзіла Сына Свайго першароднага, і ён даў Яму імя: Іісус. |
SAPE |
© The FontCity, ltd, 2011