![]() | ||
---|---|---|
Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27) Библия на украинском языке (66) Новый Завет Нестле-Аланда (27) Библия на белорусском языке (66) |
Святое Дабравесце (па Беларуску) пераклад Бiблейскай камiсii БПЦ МП Святое Дабравесце паводле Матфея 1 Ён, увайшоўшы ў лодку, пераплыў і прыйшоў у Свой горад. 2 І вось, прынеслі да Яго паралізаванага, пакладзенага на пасцелі. І ўбачыўшы веру іхнюю, Іісус сказаў паралізаванаму: мацуйся, сыне! даруюцца табе грахі твае. 3 І вось, некаторыя кніжнікі сказалі самі сабе: Ён блюзнерыць. 4 А Іісус, зразумеўшы помыслы іх, сказаў: навошта вы намышляеце ліхое ў сэрцах вашых? 5 бо што лягчэй – сказаць: "даруюцца табе грахі", альбо сказаць: "устань і хадзі"? 6 Але каб вы ведалі, што Сын Чалавечы мае ўладу на зямлі дараваць грахі, тады кажа паралізаванаму: устань, вазьмі пасцель тваю і ідзі ў дом твой. 7 І той устаў, узяў пасцель сваю, і пайшоў у дом свой. 8 А людзі, убачыўшы гэта, дзіву даліся і праславілі Бога, Які даў такую ўладу людзям. 9 Праходзячы адтуль, убачыў Іісус чалавека, што сядзеў на мытні, якога звалі Матфей, і кажа яму: ідзі за Мною. І ўстаў той і пайшоў услед за Ім. 10 І сталася, калі Іісус узляжаў у доме, вось, многія мытнікі і грэшнікі прыйшлі і ўзлеглі з Ім і вучнямі Ягонымі. 11 І ўбачыўшы гэта, фарысеі сказалі вучням Яго: навошта Настаўнік ваш есць і п'е з мытнікамі і грэшнікамі? 12 А Іісус, пачуўшы гэта, сказаў ім: не здаровыя маюць патрэбу ў лекары, а хворыя; 13 ідзіце, навучыцеся, што азначае: "міласці хачу, а не ахвяры"?, бо Я прыйшоў заклікаць не праведнікаў, а грэшнікаў да пакаяння. 14 Тады прыходзяць да Яго вучні Іаанавы і кажуць: чаму мы і фарысеі посцім многа, а Твае вучні не посцяць? 15 І сказаў ім Іісус: ці могуць засмучацца сыны харомаў вясельных, пакуль з імі жаніх? Але прыйдуць дні, калі адымецца ў іх жаніх, і тады будуць пасціць. 16 І ніхто не прыстаўляе латкі з нябеленага палатна да старон адзежыны; бо зноў прышытае аддзярэ ад старога, і дзірка будзе яшчэ горшая. 17 Не ўліваюць таксама віна і маладога ў мяхі старыя; а інакш дзяруцца мяхі, і віно выцякае, і мяхі прападаюць; а віно маладое ўліваюць у новыя мяхі, і зберагаецца тое і другое. 18 Калі Ён ім гэта казаў, вось, прыйшоў нейкі начальнік і, кланяючыся Яму, казаў: дачка мая зараз памерла; але прыйдзі, ускладзі на яе руку Тваю, і яна будзе жыць. 19 І ўстаўшы, Іісус пайшоў за ім, і вучні Яго. 20 І вось, жанчына, якая дванаццаць гадоў пакутавала ад крывацечы, падышоўшы ззаду, дакранулася да краю вопраткі Яго, 21 бо яна казала сама сабе: калі толькі дакрануся да вопраткі Яго, выздаравею. 22 А Іісус, абярнуўшыся і ўбачыўшы яе, сказаў: мацуйся, дачка! вера твая ўратавала цябе. І выздаравела жанчына з таго часу. 23 А як прыйшоў Іісус у начальнікаў дом і ўбачыў жалейнікаў і збянтэжаны люд, 24 сказаў ім: выйдзіце; бо не памерла дзяўчына, а спіць. І насміхаліся з Яго. 25 Калі ж людзі былі высланы, Ён, увайшоўшы, узяў яе за руку, і дзяўчына ўстала. 26 І разнеслася вестка пра гэта па ўсёй зямлі той. 27 І калі ішоў адтуль Іісус, ішлі за Ім двое сляпых і крычалі: памілуй нас, Іісусе, Сыне Давідаў! 28 І калі Ён прыйшоў у дом, прыступілі да Яго сляпыя. І кажа ім Іісус: ці верыце, што Я магу зрабіць гэта? Яны кажуць Яму: так Госпадзе! 29 Тады Ён крануўся вачэй іх і сказаў: па веры вашай хан будзе вам. 30 І адкрыліся вочы ў іх; і строга наказаў ім Іісус: глядзіце, каб ніхто не даведаўся. 31 А яны, выйшаўшы, расказалі пра Яго па ўсёй зямлі той. 32 Калі ж тыя выходзілі, вось, прывялі да Яго чалавека нямога, апанаванага дэманам. 33 І калі дэман быў выгнаны, нямы пачаў гаварыць. І люд, дзіву даючыся, казаў: ніколі не было такога явішча ў Ізраілі. 34 А фарысеі казалі: сілаю князя дэманскага выганяе Ён дэманаў. 35 І хадзіў Іісус па ўсіх гарадах і па селішчах, вучачы ў сінагогах іх, прапаведуючы Дабравесце Царства і ацаляючы ўсякую хваробу і ўсякую немач у людзях. 36 Бачачы людзей, Ён пашкадаваў іх, бо яны былі знясіленыя і пакінутыя, як авечкі без пастуха. 37 Тады кажа вучням Сваім: жніва многа, ды работнікаў мала; 38 дык маліце Гаспадара жніва, каб паслаў работнікаў на жніво Сваё. |
SAPE |
© The FontCity, ltd, 2011