![]() | ||
---|---|---|
Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27) Библия на украинском языке (66) Новый Завет Нестле-Аланда (27) Библия на белорусском языке (66) |
Святое Дабравесце (па Беларуску) пераклад Бiблейскай камiсii БПЦ МП Святое Дабравесце паводле Матфея 1 Калі Ён сышоў з гары, за Ім следам пайшло мноства людзей. 2 І вось, падышоў пракажоны і, кланяючыся Яму, сказаў: Госпадзе! калі хочаш, можаш мяне ачысціць. 3 Іісус, працягнуўшы руку, дакрануўся да яго і сказаў: хачу, ачысціся. І адразу ачысціўся той ад праказы. 4 І кажа яму Іісус: глядзі, не кажы нікому; але ідзі, пакажыся святару, і прынясі дар, аб якім загадаў Майсей, на сведчанне ім. 5 Калі ж увайшоў Іісус у Капернаум, падышоў да Яго сотнік і папрасіў у Яго: 6 Госпадзе! слуга мой ляжыць дома ў паралічы і моцна пакутуе. 7 Іісус кажа яму: Я прыйду і ацалю яго. 8 А сотнік сказаў Яму ў адказ: Госпадзе! я не варты, каб Ты ўвайшоў пад мой дах; але скажы толькі слова, і выздаравее слуга мой; 9 бо і я чалавек падуладны; і, маючы ў сябе ў падначаленні воінаў, кажу аднаму: "ідзі", і ідзе; і другому: "прыйдзі", і прыходзіць; і слузе майму: "зрабі тое", і робіць. 10 Пачуўшы гэта, Іісус здзівіўся і сказаў тым, што ішлі за Ім: праўду кажу вам: і ў Ізраілі не знайшоў Я такое веры. 11 Кажу к вам, што многія з усходу і з захаду прыйдуць і ўзлягуць з Аўраамам, Ісаакам і Іакавам у Царстве Нябесным; 12 а сыны царства будуць выкінуты у цемру вонкавую, там будзе плач і скрыгат зубоў. 13 І сказаў Іісус сотніку: ідзі, і, як ты вераваў, няхай будзе табе. І выздаравеў слуга ягоны ў тую ж гадзіну. 14 Прыйшоўшы ў дом Пятра Іісус убачыў цешчу яго, якая ляжала ў гарачцы, 15 і дакрануўся да рукі яе, і пакінула яе гарачка; і ўстала яна і слугавала ім. 16 Калі ж звечарэла, прывялі да Яго многа людзей, апанаваных дэманамі: і Ён выгнаў духаў словам і ўсіх нядужых ацаліў; 17 каб збылося сказанае праз прарока Ісаію, які кажа: "Ён узяў на Сябе нашы немачы, і хваробы панёс". 18 Калі ж Іісус убачыў вакол Сябе мноства люду, эагадаў вучням адплысці на той бок. 19 І адзін кніжнік, падышоўшы, сказаў Яму: Настаўнік! я пайду за Габою, куды б Ты ні пайшоў. 20 І кажа яму Іісус: лісы маюць норы, і птушкі нябесныя гнёзды; а Сын Чалавечы не мае, дзе прыхіліць галаву. 21 А другі, з вучняў, сказаў Яму: Госпадзе, дазволь мне спярша пайсці і пахаваць майго бацьку. 22 Але Іісус сказаў Яму: ідзі за Мною, і пакінь мёртвым хаваць сваіх памерлых. 23 І калі ўвайшоў Ён у лодку, увайшлі за Ім вучні Яго. 24 І вось, бура вялікая сталася на моры, ажно лодку захліствалі хвалі; а Ён спаў. 25 І вучні Яго, падышоўшы да Яго, разбудзілі Яго і сказалі: Госпадзе! ратуй нас, гінем. 26 І кажа ім: чаго вы спалохаліся, малаверы? Тады, устаўшы, забараніў вятрам і мору, і сталася ціша вялікая. 27 А людзі, дзівуючыся, казалі: хто Гэты, што і вятры, і мора слухаюцца Яго? 28 І калі прыплыў Ён на другі бераг у краіну Гергесінскую, сустрэлі Яго, выйшаўшы з магіл, двое апанаваных дэманамі, вельмі лютыя, так што ніхто не мог праходзіць тою дарогаю. 29 І вось, яны закрычалі: што Табе да нас, Іісусе, Сыне Божы? прыйшоў Ты сюды дачасна мучыць нас. 30 А зводдаль ад іх пасвіўся вялікі гурт свіней. 31 І дэманы прасіліся ў Яго: калі выганіш нас, дык пашлі нас у гурт свіней. 32 І Ён сказаў ім: ідзіце. І выйшлі яны, і пайшлі ў гурт свіны. І вось, кінуўся ўвесь гурт свіней з урвішча ў мора і загінуў у вадзе. 33 А пастухі паўцякалі і, прыйшоўшы ў горад, расказалі пра ўсё, і пра апанаваных дэманамі. 34 І вось, увесь горад выйшаў на сустрэчу Іісусу; і, убачыўшы Яго, прасілі, каб Ён адышоў ад іх межаў. |
SAPE |
© The FontCity, ltd, 2011