![]() | ||
---|---|---|
Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27) Библия на украинском языке (66) Новый Завет Нестле-Аланда (27) Библия на белорусском языке (66) |
Святое Дабравесце (па Беларуску) пераклад Бiблейскай камiсii БПЦ МП Святое Дабравесце паводле Матфея 1 Не судзіце, каб і вас не судзілі; 2 бо якім судом судзіце, такім вас судзіць будуць; і якою мераю мераеце, такою і вам адмераецца. 3 І што ты глядзіш на парушынку ў воку брата твайго, а бервяна ў тваім воку не заўважаеш? 4 Альбо, як скажаш брату свайму: "Дай, я выму парушынку з вока твайго"; а вось у тваім воку бервяно? 5 Крывадушнік! вымі спачатку бервяно са свайго вока, і тады ўбачыш, як выняць парушынку з вока брата твайго. 6 Не давайце святога сабакам і не кідайце перлаў вашых перад свіннямі, каб яны не стапталі іх нагамі сваімі і, абярнуўшыся, не разарвалі вас. 7 Прасіце, і дадзена будзе вам; шукайце, і знойдзеце; стукайцеся, і адчыняць вам; 8 бо кожны, хто просіць, атрымлівае, і, хто шукае, знаходзіць, і, хто стукаецца, таму адчыняць. 9 Ці ёсць сярод вас такі чалавек, які, калі папросіць сын ягоны ў яго хлеба, камень падаў бы яму? 10 і калі рыбы папросіць, змяю падаў бы яму? 11 Дык вось, калі вы, ліхія, умееце дары добрыя даваць вашым дзецям, тым болей Айцец ваш, Які ёсць у нябёсах, дасць даброты тым, хто просіць у Яго. 12 І вось усё, што хочаце, каб рабілі вам людзі, тое і вы рабіце ім; бо ў гэтым закон і прарокі. 13 Уваходзьце вузкімі варотамі; бо шырокія вароты і прасторная дарога вядуць у пагібель, і многія ідуць імі; 14 бо вузкія вароты і цесная дарога вядуць у жыццё, і нямногія знаходзяць іх. 15 Пільнуйцеся ад ілжывых прарокаў, якія прыходзяць да вас у авечай адзежы, а ўсярэдзіне - ваўкі драпежныя; 16 па іхніх пладах пазнаеце іх. Ці ж збіраюць з цярноўніку вінаград, альбо з дзядоўніку смоквы? 17 Так усякае добрае дрэва родзіць і плады добрыя, а кепскае дрэва родзіць і плады кепскія: 18 не можа добрае дрэва радзіць кепскія плады, ні дрэва кепскае радзіць плады добрыя. 19 Усякае дрэва, якое не родзіць плоду добрага, ссякаюць і кідаюць у агонь. 20 Дык вось, па пладах іхніх пазнаеце іх. 21 Не кожны, хто кажа Мне: "Госпадзі! Госпадзі!" увойдзе ў Царства Нябеснае, а той, хто выконвае волю Айца Майго, Які ёсць у нябёсах. 22 Многія скажуць Мне ў той дзень: "Госпадзі! Госпадзі! ці не ад Твайго імя мы прарочылі? і ці не Тваім імем дэманаў выганялі? і ці не Тваім імем многія цуды ўчынялі?" 23 І тады абвяшчу ім: "Я ніколі не знаў вас; адыдзіце ад Мяне, вы, што робіце беззаконне". 24 Дык вось, кожнага, хто слухае гэтыя словы Мае і выконвае іх, параўнаю з мужам разумным, які збудаваў свой дом на камені; 25 і паліўся дождж, і разліліся рэкі, і падзьмулі вятры, і рынуліся на той дом; і ён не ўпаў, бо закладзены быў на камені. 26 А кожны, хто слухае гэтыя словы Мае і не выконвае іх, падобны будзе да мужа неразважлівага, які збудаваў свой дом на пяску; 27 і паліўся дождж, і разліліся рэкі, і падзьмулі вятры, і налеглі на дом той; і ён абваліўся, і было падзенне яго вялікае. 28 І сталася, калі Іісус выказаў гэтыя словы, вельмі здзіўляліся людзі вучэнню Яго, 29 бо Ён іх вучыў як той, хто мае ўладу, а не як кніжнікі і фарысеі. |
SAPE |
© The FontCity, ltd, 2011