![]() | ||
---|---|---|
Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27) Библия на украинском языке (66) Новый Завет Нестле-Аланда (27) Библия на белорусском языке (66) |
Бiблiя беларуская - пераклад Василя Сёмухи Паводле Мацьвея 1 Убачыўшы люд, Ён узышоў на гару; і калі сеў, прыступілі да Яго вучні Ягоныя. 2 І, адкрыўшы вусны Свае, Ён вучыў іх, кажучы: 3 Дабрашчасныя ўбогія духам, бо іх ёсьць Царства Нябеснае. 4 Дабрашчасныя тыя, што плачуць, бо яны суцешацца. 5 Дабрашчасныя лагодныя, бо яны ўспадкуюць зямлю. 6 Дабрашчасныя тыя, хто жадае і прагне праўды, бо яны спатоляцца. 7 Дабрашчасныя міласэрныя, бо яны памілаваны будуць. 8 Дабрашчасныя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць. 9 Дабрашчасныя міратворцы, бо яны сынамі Божымі назавуцца. 10 Дабрашчасныя гнаныя за праўду, бо іх ёсьць Царства Нябеснае. 11 Дабрашчасныя вы, калі будуць вас ганьбіць і гнаць і ўсякім словам ліхім несправядліва зьневажаць за Мяне. 12 Радуйцеся і весялецеся, бо ўзнагарода ваша вялікая на нябёсах: так гналі прарокаў, што былі перад вамі. 13 Вы - соль зямлі. Калі ж соль страціць сілу, дык чым асоліш яе? Яна ўжо ні на што ня прыдатная, хіба што выкінуць яе прэч на патаптаньне людзям. 14 Вы - сьвятло сьвету: ня можа схавацца горад, які стаіць на версе гары. 15 І запаліўшы сьвечку, ня ставяць яе пад пасудзінаю, а на сьвечніку, і сьвеціць усім, хто ў доме. 16 Так няхай сьвеціць сьвятло ваша перад людзьмі, каб яны бачылі вашыя добрыя ўчынкі і ўслаўлялі Айца вашага, Які ёсьць у нябёсах. 17 Ня думайце, што Я прыйшоў парушыць закон, альбо прарокаў: не парушыць прыйшоў Я, а зьдзейсьніць. 18 Бо праўду кажу вам: пакуль ня мінецца неба і зямля, ані ёта адна, ані рыска адзіная ня мінецца з закона, пакуль ня збудзецца ўсё. 19 Дык вось, хто парушыць адну з запаведзяў гэтых найменшых і навучыць гэтак людзей, той найменшым назавецца ў Царстве Нябесным; а хто выканае і навучыць, той вялікім назавецца ў Царстве Нябесным. 20 Бо, кажу вам, калі праведнасьць ваша не пераважыць праведнасьці кніжнікаў і фарысэяў, дык ня ўвойдзеце вы ў Царства Нябеснае. 21 Вы чулі, што сказана продкам: "не забівай; а хто заб'е, падпадае суду". 22 А Я кажу вам, што кожны, хто гневаецца на брата свайго марна, падпадае суду; хто ж бо скажа брату свайму "пусты чалавек", падпадае сынедрыёну; а хто скажа "неразумны", падпадае геене вогненнай. 23 Дык вось, калі ты прынясеш дар твой да ахвярніка і ўспомніш там, што брат твой мбе нешта супроць цябе, 24 пакінь там дар твой перад ахвярнікам, і ідзі сьпярша памірыся з братам тваім, і тады прыйдзі і прынясі дар твой. 25 Мірыся з праціўнікам тваім хутчэй, пакуль ты яшчэ ў дарозе зь ім, каб не аддаў цябе праціўнік судзьдзі, а судзьдзя не аддаў цябе слузе, і ня ўкінуў цябе ў цямніцу; 26 праўду кажу табе: ня выйдзеш адтуль, пакуль не аддасі апошняга кадранта. 27 Вы чулі, што сказана продкам: "Ня чыні пералюбу". 28 А Я вам кажу, што кожны, хто глядзіць на жанчыну з пажадаю, ужо ўчыніў пералюб зь ёю ў сэрцы сваім. 29 Калі ж правае вока тваё спакушае цябе, вырві яго і кінь ад сябе; бо лепей табе, каб загінуў адзін з чэлесаў тваіх, а ня ўсё цела тваё было ўкінута ў геену. 30 І калі правая твая рука спакушае цябе, адатні яе і кінь ад сябе; бо лепей табе, каб загінуў адзін з чэлесаў тваіх, а ня ўсё цела тваё было ўкінута ў геену. 31 Сказана таксама, што, калі хто разьвядзецца з жонкаю сваёю, няхай дасьць ёй разводны ліст. 32 А Я вам кажу: кожны, хто разводзіцца з жонкаю сваёю, акрамя як з прычыны распусты, той даводзіць яе да пералюбу; і хто ажэніцца з разьведзенай, той чыніць пералюб. 33 Зноў жа чулі вы, што сказана продкам: "Не давай ілжывай прысягі, а выконвай прад Госпадам прысягі твае". 34 А Я вам кажу: не прысягай зусім: ні небам, бо яно - Трон Божы; 35 ні зямлёю, бо яна падножжа нагам Ягоным; ні Ерусалімам, бо ён горад Вялікага Цара; 36 ні галавою тваёю не прысягай, бо ня можаш ніводнай валасінкі зрабіць белаю альбо чорнаю. 37 А хай будзе слова ваша: "так - так", "не - не"; а што звыш гэтага, тое ад ліхога. 38 Вы чулі, што сказана: "Вока за вока, і зуб за зуб". 39 А Я кажу вам не працівіцца злому. Калі хто цябе ўдарыць па правай шчацэ тваёй, падстаў яму і другую; 40 і калі хто захоча судзіцца з табою і ўзяць у цябе кашулю, аддай яму і вопратку; 41 і калі хто цябе змусіць ісьці зь ім адно попрышча, ідзі зь ім два. 42 Таму, хто просіць у цябе, дай і ад таго, хто хоча пазычыць у цябе, не адварочвайся. 43 Вы чулі, што сказана: "Любі блізкага твайго і ненавідзь ворага твайго". 44 А Я кажу вам: любеце ворагаў вашых, дабраслаўляйце кляцьбітоў вашых, рабеце дабро ненавісьнікам вашым і малецеся за крыўдзіцеляў вашых і за ганіцеляў вашых; 45 каб сталіся вы сынамі Айца вашага, Які ёсьць у нябёсах; бо Ён загадвае сонцу Свайму ўзыходзіць над ліхімі і добрымі і пасылае дождж на праведных і няправедных. 46 Бо, калі вы будзеце любіць тых, што любяць вас, якая вам узнагарода? Ці ж ня тое самае робяць і мытнікі? 47 І калі вы вітаеце братоў вашых толькі, што асаблівага робіце? Ці ж ня гэтак тое самае робяць і язычнікі? 48 Дык вось, будзьце дасканалыя, як дасканалы Айцец ваш Нябесны. |
SAPE |
© The FontCity, ltd, 2011