![]() | ||
---|---|---|
Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27) Библия на украинском языке (66) Новый Завет Нестле-Аланда (27) Библия на белорусском языке (66) |
Святое Дабравесце (па Беларуску) пераклад Бiблейскай камiсii БПЦ МП Святое Дабравесце паводле Матфея 1 Тады ўпадобніцца Царства Нябеснае дзесяці дзевам, якія, узяўшы свяцільнікі свае, выйшлі сустрэць жаніха; 2 пяць з іх было неразумных пяць мудрых; 3 неразумныя, узяўшы свяцільнікі свае, не ўзялі з сабою алею; 4 а мудрыя узялі алею ў пасудзінах разам з свяцільнікамі сваімі; 5 і калі жаніх замарудзіўся, дык задрамалі ўсе і паснулі. 6 Але апоўначы крык пачуўся: "вось, жаніх ідзе, выходзьце на сустрэчу яму". 7 Тады ўсталі ўсе дзевы тыя і паправілі свяцільнікі свае. 8 А неразумныя мудрым сказалі: "дайце нам алею вашага, бо свяцільнікі нашыя гаснуць". 9 А мудрыя сказалі ў адказ: "каб не сталася недахопу і ў нас і ў вас, ідзіце лепей да прадаўцоў і купіце сабе". 10 Калі ж пайшлі яны купляць, прыйшоў жаніх, і гатовыя ўвайшлі з ім на вяселле, і зачыніліся дзверы. 11 Пасля прыходзяць і астатнія дзевы і кажуць: "пане! пане! адчыні нам". 12 Ён жа сказаў ім у адказ: "праўду кажу вам: не ведаю вас". 13 Дык вось, чувайце; бо не ведаеце ні дня, ні гадзіны, у якую прыйдзе Сын Чалавечы. 14 Гэтак і чалавек нейкі, адыходзячы, заклікаў рабоў сваіх і даручыў ім маёмасць сваю: 15 і аднаму даў пяць талантаў, другому два, іншаму адзін, кожнаму паводле яго сілы; і адразу адышоў. 16 Той, хто атрымаў пяць талантаў, пайшоў: уклаў іх у справу і набыў другія пяць; 17 гэтак сама і той з двума набыў другія два; 18 а той, хто атрымаў адзін талант, пайшоў і закапаў яго ў зямлю і схаваў серабро гаспадара свайго. 19 Па доўгім часе прыходзіць гаспадар рабоў тых і зводзіць з імі рахунак. 20 І той, хто атрымаў пяць талантаў, падышоўшы, прынёс другія пяць талантаў і кажа: "Гаспадар! пяць талантаў ты даў мне; вось, другія пяць талантаў я набыў на іх". 21 Сказаў жа яму гаспадар яго: "добра, раб добры і верны! у малым ты быў верны, над многім цябе пастаўлю; увайдзі ў радасць гаспадара твайго". 22 Падышоў таксама і той, што атрымаў два таланты, і сказаў: "гаспадар! два таланты ты даў мне; вось, другія два таланты набыў я на іх". 23 Сказаў жа яму гаспадар яго: "добра, раб добры і верны! у малым ты быў верны, над многім цябе пастаўлю; увайдзі ў радасць гаспадара твайго". 24 Падышоў і той, што атрымаў адзін талант, і сказаў: "гаспадар! я ведаў цябе, што ты чалавек жорсткі, жнеш, дзе не сеяў, і збіраеш, дзе не рассыпаў; 25 і пабаяўшыся, пайшоў і схаваў талант твой у зямлі; вось табе тваё". 26 Гаспадар жа ягоны сказаў яму ў адказ: "ліхі раб і гультай! ты ведаў, што я жну, дзе не сеяў, і збіраю, дзе не рассыпаў; 27 таму трэба было табе аддаць серабро маё гандлярам, і я, прыйшоўшы, атрымаў бы маё з прыбыткам. 28 Дык вось вазьміце ў яго талант і дайце таму, хто мае дзесяць талантаў, 29 бо кожнаму, хто мае, дасца і памножыцца, а ў таго, хто не мае, адымецца і тое, што мае; 30 а нягоднага раба выкіньце ў цемру вонкавую: там будзе плач і скрыгат зубоў". (Сказаўшы гэта, усклікнуў: хто мае вушы, каб чуць, няхай чуе!) 31 Калі ж прыйдзе Сын Чалавечы ў славе Сваёй і ўсе святыя Ангелы з Ім, тады сядзе на прастоле славы Сваёй, 32 і збяруцца перад Ім усе народы; і аддзеліць адных ад другіх, як пастух аддзяляе авечак ад казлоў; 33 і паставіць авечак праваруч ад Сябе, а казлоў - леваруч. 34 Тады скажа Цар тым, якія праваруч ад Яго: "Прыйдзіце, благаславёныя Айца Майго, прыміце ў спадчыну Царства, угатаванае вам ад стварэння свету: 35 бо быў галодны Я, і вы далі Мне есці; быў сасмяглы, і вы напаілі Мяне; быў падарожны, і вы прынялі Мяне; 36 быў голы, і вы адзелі Мяне; быў хворы, і вы адведалі Мяне; у цямніцы быў, і вы прыйшлі да Мяне. 37 Тады праведнікі скажуць Яму ў адказ: "Госпадзе! калі мы бачылі Цябе галоднага і накармілі? альбо сасмяглага і напаілі? 38 калі ж мы бачылі Цябе падарожнага і прынялі? альбо голага і адзелі? 39 калі ж мы бачылі Цябе хворага, альбо ў цямніцы, і прыйшлі да цябе?" 40 І Цар скажа ім у адказ: "праўду кажу вам: як што зрабілі вы гэта аднаму з братоў Маіх меншых, дык зрабілі Мне". 41 Тады скажа і тым, якія леваруч ад яго: "ідзіце ад Мяне, праклятыя, у агонь вечны, угатаваны дыявалу і ангелам яго: 42 бо быў галодны Я, вы не далі Мне есці; быў сасмяглы, і вы не напаілі Мяне; 43 быў падарожны, і не прынялі Мяне; быў голы, і не адзелі Мяне; хворы і ў цямніцы, і не адведалі Мяне". 44 Тады і яны скажуць Яму ў адказ: "Госпадзе, калі мы бачылі Цябе галоднага, альбо сасмяглага, альбо падарожнага, альбо голага, альбо хворага, альбо ў цямніцы, і не паслужылі Табе?" 45 Тады скажа ім у адказ: "праўду кажу вам: як што вы не зрабілі гэтага аднаму з гэтых меншых, дык не зрабілі Мне". 46 І пойдуць гэтыя на пакуты вечныя, а праведнікі ў жыццё вечнае. |
SAPE |
© The FontCity, ltd, 2011