ТАНАХ (39)

Септуагинта (АB) (53)

Септуагинта (BS) (2)

Перевод Феодотиона (3)

Вульгата (78)

Библия Лютера (66)

Textus Receptus (27)

Елизаветинская Библия (75)

Библия короля Иакова (80)

Синодальный перевод (77)

Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27)

Перевод Нового Мира (27)

Библия на украинском языке (66)

Новый Завет Нестле-Аланда (27)

Новый Завет Кассиана (27)

ТаНаХ Давида Йосифона (39)

Библия на белорусском языке (66)

Евангелия на белорусском языке (4)

Паводле Матфея (глав: 28)

Паводле Марка (глав: 16)

Паводле Лукi (глав: 24)

Паводле Iаана (глав: 21)

Радостная Весть (нет)

Новый Завет на иврите (27)

Редакция NEV (66)

Святое Дабравесце (па Беларуску) пераклад Бiблейскай камiсii БПЦ МП

Святое Дабравесце паводле Матфея

◄◄ | | Глава | | ►►

1 І выйшаўшы, Іісус ішоў ад храма. І прыступілі вучні Яго, каб паказаць Яму будынкі храма.

2 Ён жа сказаў ім: ці бачыце ўсё гэта? Праўду кажу вам: не застанецца тут каменя на камені; усё будзе разбурана.

3 Калі ж сядзеў Ён на гары Елеонскай, дык прыступілі да Яго вучні асобна, кажучы: скажы нам, калі гэта будзе? і якое знаменне Твайго прышэсця і сканчэння веку?

4 І ў адказ Іісус сказаў ім: глядзіце, каб хто вас не ўвёў у зман;

5 бо многія прыйдуць пад імем Маім і будуць казаць: "я Хрыстос", - і многіх ўвядуць у зман.

6 Таксама пачуеце пра войны і ваенныя чуткі. Глядзіце, не жахайцеся; бо павінна ўсё тое быць. Але гэта яшчэ не канец:

7 бо паўстане народ на народ і царства на царства; і будзе голад і мор, і землятрусы месцамі;

8 а ўсё гэта - пачатак пакут.

9 Тады будуць выдаваць вас на пакуты і забіваць вас; і вы будзеце зненавіджаныя ўсімі народамі за імя Маё.

10 І тады спакусяцца многія; і адзін аднаго будуць выдаваць, і ўзненавідзяць адзін аднаго;

11 і многія ілжэпрарокі паўстануць і ўвядуць у зман многіх;

12 і з-за памнажэння беззаконнасці ахалоне любоў у многіх;

13 а хто выцерпіць да канца, уратуецца.

14 І абвешчана будзе гэтае Дабравесце Царства па ўсім свеце, на сведчанне ўсім народам; і тады прыйдзе канец.

15 Дык вось, калі ўбачыце мярзоту спусташэння, пра якую сказана прарокам Даніілам, якая паўстане на святым месцы, - хто чытае, няхай разумее, -

16 тады хто будзе ў Іудзеі, няхай уцякаюць у горы;

17 і хто на даху, той няхай не сыходзіць узяць што-небудзь з дома свайго;

18 і хто ў полі, той няхай не вяртаецца назад, каб узяць вопратку сваю.

19 Гора ж цяжарным і тым, што кормяць грудзьмі, у тыя дні!

20 Маліцеся, каб не здарыліся ўцёкі вашы зімою, альбо ў суботу;

21 бо тады будзе вялікае ліха, якога не было ад пачатку свету да сёння, і не будзе.

22 І калі б не скараціліся тыя дні, дык не ўратавалася б ніякая плоць; але дзеля выбраных скароцяцца тыя дні.

23 Тады калі хто скажа вам: "вось, тут Хрыстос", альбо "там", - не верце;

24 бо паўстануць ілжэхрысты ды лжэпрарокі і дадуць знаменні вялікія і цуды, каб увесці ў зман, калі магчыма, і выбраных.

25 Вось, Я наперад сказаў вам.

26 Значыцца, калі скажуць вам: "вось Ён у пустыні", - не выходзьце; "вось, Ён у патайных пакоях", - не верце;

27 бо, як маланка бліскае з усходу і відна бывае аж да захаду, такім будзе прышэсце Сына Чалавечага;

28 бо дзе будзе труп, там збяруцца арлы.

29 І раптам, пасля смутку дзён тых, сонца памеркне, і месяц не дасць святла свайго, і зоркі спадуць з неба, і сілы нябесныя зрушацца;

30 і тады явіцца азнака Сына Чалавечага на небе; і тады заплачуць усе плямёны зямныя і ўбачаць Сына Чалавечага, Які будзе ісці на аблоках нябесных з сілаю і славаю вялікай;

31 і пашле Ангелаў Сваіх з трубою громагучнаю, і збяруць выбраных Ягоных ад чатырох вятроў, ад краю нябёсаў да краю іх.

32 Ад смакоўніцы вазьміце падабенства: калі голле яе ўжо мякчэе і пускае лісце, вы ведаеце, што блізка лета;

33 так і вы, калі ўбачыце ўсё гэта, ведайце, што блізка, пры дзвярах.

34 Праўду кажу вам: не міне род гэты, як усё гэта будзе;

35 неба і зямля мінуць, а словы Мае не мінуць;

36 а пра дзень той і гадзіну ніхто не ведае, ні Ангелы нябесныя, а толькі Айцец Мой адзін;

37 але як было ў дні Ноя, так будзе і ў прышэсце Сына Чалавечага:

38 бо як у дні перад патопам елі, пілі, жаніліся і выходзілі замуж да таго дня, як увайшоў Ной у каўчэг,

39 і не разумелі, пакуль не прыйшоў патоп і не забраў усіх, - так будзе і прышэсце Сына Чалавечага;

40 тады будуць двое на полі: адзін будзе ўзяты, а другі пакінуты;

41 дзве будуць малоць у жорнах: адна будзе ўзята, а другая пакінута.

42 Дык чувайце ж, бо не ведаеце, ў якую гадзіну Гасподзь ваш прыйдзе...

43 Але гэта вы знаеце, што калі б ведаў гаспадар дома, у якую варту прыйдзе злодзей, дык не спаў бы і не даў бы падкапаць дома свайго.

44 Таму і вы будзьце гатовыя, бо у час, пра які не думаеце, Сын Чалавечы прыйдзе.

45 Хто ж верны і разумны раб, якога гаспадар ягоны паставіў над слугамі сваімі, каб даваў ім ежу ў свой час?

46 Блажэнны той раб, якога гаспадар яго, прыйшоўшы, застане, што робіць так;

47 праўду кажу вам, што над усёй маёмасцю сваёю паставіць яго.

48 А калі скажа ліхі раб той ў сэрцы сваім: "не хутка прыйдзе гаспадар мой",

49 і пачне біць таварышаў сваіх, і есці і піць з п'яніцамі, -

50 прыйдзе гаспадар раба таго ў дзень, у які ён не чакае, і ў гадзіну, у якую не ведае,

51 і рассячэ яго напалам, і вызначыць яму адзін лёс з крывадушнікамі: там будзе плач і скрыгат зубоў.


SAPE
Яндекс.Метрика

Наверх | Главная | Форум

© The FontCity, ltd, 2011