![]() | ||
---|---|---|
Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27) Библия на украинском языке (66) Новый Завет Нестле-Аланда (27) Библия на белорусском языке (66) |
Святое Дабравесце (па Беларуску) пераклад Бiблейскай камiсii БПЦ МП Святое Дабравесце паводле Матфея 1 Калі ж Іісус нарадзіўся ў Віфлееме Іудзейскім у дні цара Ірада, вось, магі з усходу прыйшлі ў Іерусалім і кажуць: 2 дзе народжаны Цар Іудзейскі? бачылі бо мы зорку Яго на ўсходзе і прыйшлі пакланіцца Яму. 3 Пачуўшы гэта, цар Ірад занепакоіўся, і ўвесь Іерусалім з ім. 4 І, сабраўшы ўсіх першасвятароў і кніжнікаў народных, пытаўся ў іх: дзе мае нарадзіцца Хрыстос? 5 Яны ж сказалі яму: у Віфлееме Іудзейскім, так бо напісана праз прарока: 6 "І ты, Віфлееме, зямля Іудава, нічым не меншы сярод ваяводстваў Іудавых; бо з цябе выйдзе Правадыр, Які ўпасвіць народ мой Ізраіля". 7 Тады Ірад, употай паклікаўшы магаў, выведаў у іх час з'яўлення зоркі 8 і, паслаўшы іх у Віфлеем, сказаў: ідзіце, добра разведайце пра Дзіця і, як знойдзеце, накажыце мне, каб і я пайшоў пакланіцца Яму. 9 Яны, выслухаўшы цара, пайшлі. І вось, зорка, якую бачылі яны на ўсходзе, ішла перад імі, пакуль, прыйшоўшы, не стала ўгары над месцам, дзе было Дзіця. 10 Угледзеўшы зорку, яны ўзрадаваліся радасцю вельмі вялікай, 11 і, увайшоўшы ў дом, убачылі Дзіця з Марыяю, Маці Яго, і, упаўшы, пакланіліся Яму; і адкрыўшы скарбы свае, прынеслі Яму дары: золата, ладан і смірну. 12 І ў сне атрымаўшы наказ не вяртацца да Ірада, іншай дарогай адышлі ў краіну сваю. 13 Калі ж яны адышлі, - вось, Ангел Гасподні яўляецца ў сне Іосіфу і кажа: устань, вазьмі Дзіця і Маці Яго, і ўцякай у Егіпет, і будзь там, пакуль не скажу табе; бо Ірад хоча шукаць Дзіцятка, каб загубіць Яго. 14 Ён устаў, узяў Дзіця і Маці Яго, і адышоў у Егіпет, 15 і былі там да Ірадавай смерці, каб збылося сказанае Госпадам праз прарока, які кажа: "З Егіпта паклікаў Я Сына Майго". 16 Тады Ірад, убачыўшы, што магі ашукалі яго, разгневаўся надта і паслаў перабіць усіх дзетак у Віфлееме і ва ўсіх межах яго, ад двух гадоў і ніжэй, паводле часу, які выведаў у магаў. 17 Тады збылося сказанае праз прарока Іерамію, які кажа: 18 "Голас у Раме чуцен, плач, і галашэнне, і лямант вялікі; Рахіль плача па дзецях сваіх і не хоча суцешыцца; бо іх няма". 19 А як Ірад памёр, - вось, Ангел Гасподні ў сне яўляецца Іосіфу ў Егіпце 20 і кажа: устань, вазьмі Дзіця і Маці Яго і ідзі ў зямлю Ізраілеву; бо памерлі тыя, што шукалі душы Дзіцяці. 21 Ён устаў, узяў Дзіця і Маці Яго і прыйшоў у зямлю Ізраілеву. 22 Але пачуўшы, што Архелай царуе ў Іудзеі замест Ірада, бацькі свайго, пабаяўся туды ісці; і атрымаўшы ў сне наказ, адышоў у межы Галілейскія, 23 і, прыйшоўшы, пасяліўся ў горадзе, які называецца Назарэт, каб збылося сказанае праз прарокаў, што Ён Назарэем назавецца. |
SAPE |
© The FontCity, ltd, 2011