![]() | ||
---|---|---|
Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27) Библия на украинском языке (66) Новый Завет Нестле-Аланда (27) Библия на белорусском языке (66) |
Святое Дабравесце (па Беларуску) пераклад Бiблейскай камiсii БПЦ МП Святое Дабравесце паводле Матфея 1 І праз шэсць дзён ўзяў Іісус Пятра, Іакава і Іаана, брата яго, і ўзвёў іх на гару высокую адных, 2 і перамяніўся перед імі, і заззяла аблічча Яго, як сонца, а ўбранне Яго стала белае, як святло. 3 I вось, явіліся ім Маісей і Ілія, і з Ім гутарылі. 4 Азваўшыся, Пётр сказаў Іісусу: Госпадзе! добра нам тут быць; калі хочаш, зробім тут тры шатры: Табе адну, і Маісею адну, і адну Іліі. 5 Калі ён яшчэ гаварыў, вось, воблака светлае ахінула іх; і вось, голас з воблака мовіў: Гэты ёсць Сын Мой Любасны, Якога Я ўпадабаў; Яго слухайце. 6 І пачуўшы, вучні ўпалі на твары свае і вельмі перапалохаліся. 7 І прыступіўшы, Іісус дакрануўся да іх і сказаў: устаньце і не бойцеся. 8 А узвёўшы вочы свае, яны нікога не ўбачылі, акрамя аднаго Іісуса. 9 І калі сыходзілі яны з гары, Іісус загадаў ім, кажучы: нікому не кажыце пра бачанае, пакуль Сын Чалавечы не ўваскрэсне з мёртвых. 10 І спыталіся ў Яго вучні Ягоныя, кажучы: як жа кніжнікі кажуць, што Ілія мае прыйсці раней? 11 Іісус сказаў ім у адказ: Ілія сапраўды прыйдзе раней і падрыхтуе усё; 12 але кажу вам, што Ілія ўжо прыйшоў, і не пазналі яго, а зрабілі з ім, што хацелі; так і Сын Чалавечы мае пацярпець ад іх. 13 Тады зразумелі вучні, што Ён пра Іаана Хрысціцеля казаў ім. 14 І калі прыйшлі яны да люду, надышоў да Яго чалавек і, укленчыўшы перад ім, 15 сказаў: Госпадзе! памілуй сына майго; ён лунатык і цяжка пакутуе, бо часта падае ў агонь і часта ў ваду; 16 я прыводзіў яго да вучняў Тваіх, і яны не маглі ацаліць яго. 17 А Іісус сказаў у адказ: о, родзе бязверны і разбэшчаны! дакуль буду з вамі? дакуль буду цярпець вас? прывядзіце яго да Мяне сюды. 18 І забараніў яму Іісус; і выйшаў з яго дэман; і выздаравеў хлопец у тую ж хвіліну. 19 Тады вучні, прыступіўшы да Іісуса асобна, сказалі: чаму мы не маглі выгнаць яго? 20 А Іісус сказаў ім: ад няверства вашага; бо праўду кажу вам: калі вы будзеце мець веру з гарчычнае зерне і скажаце гары гэтай: "перайдзі адсюль туды", і яна пяройдзе; і нічога не будзе немагчымага вам. 21 Гэты ж род выганяецца толькі малітваю і постам. 22 У той час, як былі яны ў Галілеі, сказаў ім Іісус: аддадзены будзе Сын Чалавечы ў рукі чалавечыя, 23 і заб'юць Яго, і на трэці дзень уваскрэсне. І засмуціліся яны вельмі. 24 Калі ж прыйшлі яны ў Капернаум, дык падышлі збіральнікі дыдрахмаў да Пятра і сказалі: Настаўнік ваш ці не дасць дыдрахмы? 25 Ён кажа: так. І калі ўвайшоў ён у дом, дык Іісус, напярэдзіўшы яго, сказаў: як табе здаецца, Сімане? цары зямныя з каго бяруць мыта ці падатак? ці з сыноў сваіх, ці з чужых? 26 Кажа Яму Пётр: з чужых. Сказаў яму Іісус: значыцца, сыны свабодныя; 27 але каб нам не спакусіць іх, ідзі на мора, закінь вуду, і першую рыбіну, якая зловіцца, вазьмі; і, адкрыўшы рот ёй, знойдзеш статыр; вазьмі яго і дай ім за Мяне і за сябе. |
SAPE |
© The FontCity, ltd, 2011