![]() | ||
---|---|---|
Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27) Библия на украинском языке (66) Новый Завет Нестле-Аланда (27) Библия на белорусском языке (66) |
Святое Дабравесце (па Беларуску) пераклад Бiблейскай камiсii БПЦ МП Святое Дабравесце паводле Матфея 1 Тады прыходзяць да ІІсуса Іерусалімскія кніжнікі і фарысеі і кажуць: 2 навошта вучні Твае парушаюць звычай старцаў? бо не ўмываюць рук сваіх, калі ядуць хлеб. 3 А Ён сказаў ім у адказ: навошта і вы парушаеце запаведзь Божую дзеля звычаю вашага? 4 Бо Бог запаведаў, сказаўшы: шануй бацьку і маці; і: хто ліхасловіць бацьку альбо маці, смерцю няхай памрэ. 5 А вы кажаце: калі хто скажа бацьку альбо маці: "дар Богу - тое, чым бы ты ад мяне карыстаўся", 6 той можа і не ўшанаваць бацьку альбо маці сваю; такім чынам вы скасавалі запаведзь Божую дзеля звычаю вашага. 7 Крывадушнікі! добра прарочыў пра вас Ісаія, кажучы: 8 "Набліжаюцца да Мяне людзі гэтыя вуснамі сваімі і шануюць Мяне языком; а сэрца іх далёка адлягае ад Мяне; 9 але марна шануюць Мяне, навучаючы вучэнням, запаведзям чалавечым". 10 І паклікаўшы люд, сказаў яму: слухайце і разумейце: 11 не тое, што ўваходзіць у вусны, апаганьвае чалавека; а што выходзіць з вуснаў, тое апаганьвае чалавека. 12 Тады вучні Яго, прыступіўшы, сказалі Яму: ці ведаеш, што фарысеі, пачуўшы слова гэтае, спакусіліся? 13 А Ён сказаў у адказ: усякая расліна, якую не Айцец Мой Нябесны пасадзіў, выкараніцца; 14 пакіньце іх: яны - сляпыя павадыры сляпых; а калі сляпы сляпога вядзе, дык абодва ў яму ўпадуць. 15 А Пётр сказаў Яму ў адказ: растлумач нам прытчу гэтую. 16 Іісус сказаў: няўжо і вы яшчэ не маеце разумення? 17 ці яшчэ не разумееце, што ўсё, што ўваходзіць у вусны, праходзіць у чэрава і вывяргаецца прэч? 18 а што выходзіць з вуснаў - з сэрца выходзіць; і гэта апаганьвае чалавека; 19 бо з сэрца выходзяць ліхія помыслы, забойствы, пралюбадзействы, распуста, крадзяжы, ілжывыя сведчанні, знявагі: 20 гэта апаганьвае чалавека; а есці няўмытымі рукамі - не апаганьвае чалавека. 21 І выйшаўшы адтуль, адышоў Іісус у межы Тырскія і Сідонскія. 22 І вось, жанчына Хананеянка, выйшаўшы з тых мясцін, закрычала Яму: памілуй мяне, Госпадзе, Сыне Давідаў, дачку маю цяжка мучыць дэман. 23 Але Ён не адказаў ёй ні слова. І вучні Яго, прыступіўшы, прасілі Яго, кажучы: адпусці яе, бо крычыць за намі. 24 А Ён сказаў у адказ: Я пасланы толькі да пагіблых авечак дому Ізраілевага. 25 А яна, падышоўшы, кланялася Яму, кажучы: Госпадзе! памажы мне. 26 А Ён сказаў у адказ: нядобра - узяць хлеб ад дзяцей і кінуць шчанятам. 27 Яна ж сказала: так, Госпадзе! але і шчаняты ядуць крошкі, якія падаюць са стала гаспадароў іх. 28 Тады Іісус сказаў ёй у адказ: о жанчына! вялікая вера твая; няхай станецца табе, як ты хочаш. І выздаравела яе дачка ў тую ж гадзіну. 29 Перайшоўшы адтуль, прыйшоў Іісус да мора Галілейскага і, узышоўшы на гару, сеў там. 30 І прыступіла да Яго мноства людзей, маючы з сабою кульгавых, сляпых, нямых, знявечаных і іншых многіх, і паклалі іх да ног Іісусавых; і Ён ацаліў іх; 31 так што людзі здзіўляліся, бачачы, як нямыя гавораць, знявечаныя здаравеюць, кульгавыя ходзяць і сляпыя бачаць; і праслаўлялі Бога Ізраілевага. 32 А Іісус, паклікаўшы вучняў Сваіх, сказаў ім: шкада Мне людзей, бо ўжо тры дні застаюцца пры Мне, і няма чаго ім есці; і адпусціць іх няеўшых не хачу, каб не аслаблі ў дарозе. 33 І кажуць Яму вучні Яго: адкуль нам узяць у пустыні столькі хлябоў, каб накарміць столькі людзей? 34 І кажа ім Іісус: колькі ў вас хлябоў? А яны адказалі: сем, і трошкі рыбак. 35 І загадаў людзям узлегчы на зямлю. 36 I, узяўшы сем хлябоў і рыбы, узнёс падзяку, пераламаў і даў вучням Сваім, а вучні - людзям. 37 І елі ўсе, і наеліся; і набралі рэшты кавалкаў сем кашоў поўных; 38 А тых, што елі, было чатыры тысячы чалавек, акрамя жанчын і дзяцей. 39 І адпусціўшы народ, Ён увайшоў у лодку і прыбыў у межы Магдалінскія. |
SAPE |
© The FontCity, ltd, 2011