![]() | ||
---|---|---|
Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27) Библия на украинском языке (66) Новый Завет Нестле-Аланда (27) Библия на белорусском языке (66) |
Бiблiя беларуская - пераклад Василя Сёмухи Паводле Мацьвея 1 У той час Ірад тэтрарх пачуў погалас пра Ісуса 2 і сказаў служкам сваім: гэта Ян Хрысьціцель; ён паўстаў зь мёртвых, і таму цуды ўчыняюцца ім. 3 Бо Ірад, узяўшы Яна, зьвязаў яго і пасадзіў у цямніцу празь Ірадыяду, жонку Піліпа, брата свайго; 4 таму што Ян казаў яму: нельга табе мець яе. 5 І хацеў яго забіць, але пабаяўся народу, бо яго ўважалі за прарока. 6 А ў дзень народзін Ірада, скакала дачка Ірадыяды перад усімі і дагадзіла Іраду; 7 таму ён пад прысягаю абяцаў ёй даць, чаго толькі яна ні папросіць. 8 А яна, падбухтораная маці сваёю, сказала: дай мне тут у місе галаву Яна Хрысьціцеля. 9 І засмуціўся цар; але дзеля прысягі і тых, што ўзьляжалі зь ім, загадаў даць ёй, 10 і паслаў адцяць Яну галаву ў цямніцы. 11 І прынесьлі галаву яго ў місе, і далі дзяўчыне; а яна занесла маці сваёй. 12 А вучні яго, прыйшоўшы, узялі яго цела і пахавалі яго; 13 І пачуўшы, адплыў Ісус адтуль на лодцы ў пустэльнае месца адзін; а люд, пачуўшы пра тое, пайшоў за Ім з гарадоў пяшком. 14 І выйшаўшы, Ісус убачыў мноства людзей і пашкадаваў іх, і ацаліў хворых іх. 15 Калі ж зьвечарэла, прыступілі да Яго вучні Ягоныя і сказалі: пустэльная тут мясьціна, і час ужо позьні; адпусьці людзей, каб яны пайшлі ў селішчы і купілі ежы сабе. 16 Але Ісус сказаў ім: ня трэба ім ісьці, вы дайце ім есьці. 17 Яны ж кажуць Яму: у нас тут толькі пяць хлябоў і дзьве рыбіны. 18 Ён сказаў: прынясеце іх Мне сюды. 19 І загадаў народу ўзьлегчы на траву і, узяўшы пяць хлябоў і дзьве рыбіны, узьвёў вочы ў неба, дабраславіў, разламаў і даў хлябы вучням, а вучні - народу. 20 І елі ўсе, і наеліся; і набралі рэшты кавалкаў дванаццаць кашоў поўных; 21 а тых, што елі, было каля пяці тысяч чалавек, апроч жанчын і дзяцей. 22 І адразу прымусіў Ісус вучняў Сваіх увайсьці ў лодку і выправіцца раней за Яго на той бок, пакуль Ён адпусьціць людзей. 23 І адпусьціўшы людзей, Ён узышоў на гару сам-насам памаліцца; і калі зьвечарэла, застаўся там адзін. 24 А лодка была ўжо на сярэдзіне мора, і яе біла хвалямі, бо вецер быў супраціўны. 25 А ў чацьвёртую варту ночы пайшоў да іх Ісус, ідучы па моры. 26 І вучні, убачыўшы Яго, што ішоў Ён па моры, сумеліся і казалі: гэта прывід; і ад страху закрычалі. 27 Але Ісус адразу загаварыў зь імі і сказаў: падбадзёрцеся; гэта Я, ня бойцеся. 28 Пётр сказаў Яму ў адказ: Госпадзе! калі гэта Ты, загадай мне прыйсьці да Цябе па вадзе. 29 А Ён сказаў: ідзі. І выйшаўшы з лодкі, Пётр пайшоў па вадзе, каб падысьці да Ісуса. 30 але, бачачы моцны вецер, спалохаўся і, пачаўшы тануць, закрычаў: Госпадзе! уратуй мяне. 31 Ісус адразу, працягнуўшы руку, падтрымаў яго і кажа яму: малаверны! навошта ты засумняваўся? 32 І калі ўвайшлі яны ў лодку, вецер аціх. 33 А тыя, што ў лодцы былі, падышлі, пакланіліся Яму і сказалі: сапраўды, Ты Сын Божы. 34 І пераправіўшыся, прыбылі ў зямлю Генісарэцкую. 35 І, пазнаўшы Яго, жыхары той мясьціны паслалі ва ўсё навакольле тое і прынесьлі да Яго ўсіх хворых, 36 і прасілі Яго, каб толькі дакрануцца да краю адзеньня Ягонага; і каторыя дакраналіся, ацаляліся. |
SAPE |
© The FontCity, ltd, 2011