![]() | ||
---|---|---|
Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27) Библия на украинском языке (66) Новый Завет Нестле-Аланда (27) Библия на белорусском языке (66) |
Святое Дабравесце (па Беларуску) пераклад Бiблейскай камiсii БПЦ МП Святое Дабравесце паводле Матфея 1 У той час Ірад тэтрарх пачуў погалас пра Іісуса, 2 і сказаў служкам сваім: гэта Іаан Хрысціцель; ён паўстаў з мёртвых, і таму цуды ўчыняюцца ім. 3 Бо Ірад, узяўшы Іаана, звязаў яго і пасадзіў у цямніцу з-за Ірадыяды, жонкі Філіпа, брата свайго; 4 таму што Іаан казаў яму: нельга табе мець яе. 5 І хацеў яго забіць, але пабаяўся народу, бо яго ўважалі за прарока. 6 А ў дзень народзін Ірада, скакала дачка Ірадыяды перад усімі і дагадзіла Іраду; 7 таму ён пад прысягаю абяцаў ёй даць, чаго толькі яна ні папросіць. 8 А яна, падбухтораная маці сваёю, сказала: дай мне тут на місе галаву Іаана Хрысціцеля. 9 І засмуціўся цар; але дзеля прысягі і тых, што ўзляжалі з ім, загадаў даць ёй, 10 і паслаў адцяць Іаану галаву ў цямніцы. 11 І прынеслі галаву яго на місе, і далі дзяўчыне; а яна занесла маці сваёй. 12 А вучні яго, прыйшоўшы, узялі яго цела і пахавалі яго; і пайшлі, абвясцілі Іісусу. 13 І пачуўшы, адплыў Іісус адтуль на лодцы ў пустэльнае месца адзін; а люд, пачуўшы пра тое, пайшоў за Ім з гарадоў пяшком. 14 І выйшаўшы, Іісус убачыў мноства людзей і пашкадаваў іх, і ацаліў хворых іх. 15 Калі ж звечарэла, прыступілі да Яго вучні Ягоныя і сказалі: пустэльная тут мясціна, і час ужо позні; адпусці людзей, каб яны пайшлі ў селішчы і купілі ежы сабе. 16 Але Іісус сказаў ім: не трэба ім ісці; вы дайце ім есці. 17 Яны ж кажуць Яму: у нас тут толькі пяць хлябоў і дзве рыбіны. 18 Ён сказаў: прынясіце іх Мне сюды. 19 І загадаў народу ўзлегчы на траву і, узяўшы пяць хлябоў і дзве рыбіны, узвёў вочы ў неба, благаславіў, разламаў і даў хлябы вучням, а вучні - народу. 20 І елі ўсе, і насыціліся; і набралі рэшты кавалкаў дванаццаць кашоў поўных; 21 а тых, што елі, было каля пяці тысяч чалавек, апроч жанчын і дзяцей. 22 І адразу прымусіў Іісус вучняў Сваіх увайсці ў лодку і выправіцца раней за Яго на той бок, пакуль Ён адпусціць людзей. 23 І адпусціўшы людзей, Ён узышоў на гару сам-насам памаліцца; і калі звечарэла, заставаўся там адзін. 24 А лодка была ўжо на сярэдзіне мора, і яе біла хвалямі, бо вецер быў супраціўны. 25 А ў чацвёртую варту ночы пайшоў да іх Іісус, ідучы па моры. 26 І вучні, убачыўшы Яго, што ішоў Ён па моры, сумеліся і казалі: гэта прывід; і ад страху закрычалі. 27 Але Іісус адразу загаварыў з імі і сказаў: узбадзёрцеся; гэта Я, не бойцеся. 28 Пётр сказаў Яму ў адказ: Госпадзе! калі гэта Ты, загадай мне прыйсці да Цябе па вадзе. 29 А Ён сказаў: ідзі. І выйшаўшы з лодкі, Пётр пайшоў па вадзе, каб падысці да Іісуса; 30 але, бачачы моцны вецер, спалохаўся і, пачаўшы тануць, закрычаў: Госпадзе! уратуй мяне. 31 Іісус адразу, працягнуўшы руку, падтрымаў яго і кажа яму: малаверны! навошта ты засумняваўся? 32 І калі ўвайшлі яны ў лодку, вецер аціх. 33 А тыя, што ў лодцы былі, падышлі, пакланіліся Яму і сказалі: сапраўды, Ты Сын Божы. 34 І пераправіўшыся, прыбылі ў зямлю Генісарэцкую. 35 І, пазнаўшы Яго, жыхары той мясціны паслалі ва ўсё наваколле тое і прынеслі да Яго ўсіх хворых, 36 і прасілі Яго, каб толькі дакрануцца да краю адзення Яго; і каторыя дакраналіся, ацаляліся. |
SAPE |
© The FontCity, ltd, 2011