![]() | ||
---|---|---|
Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27) Библия на украинском языке (66) Новый Завет Нестле-Аланда (27) Библия на белорусском языке (66) |
Святое Дабравесце (па Беларуску) пераклад Бiблейскай камiсii БПЦ МП Святое Дабравесце паводле Марка 1 У тыя дні, калі сабралася многа народу і не мелі чаго есці, Іісус, паклікаўшы вучняў Сваіх, кажа ім: 2 шкада Мне людзей, што ўжо тры дні застаюцца са Мною, і не маюць чаго есці; 3 І калі адпушчу іх дадому галоднымі, аслабеюць у дарозе, бо некаторыя з іх прыйшлі здалёку. 4 І адказалі Яму вучні Яго: адкуль можа хто накарміць іх хлебам тут, у пустыні? 5 І спытаў у іх: колькі ў вас хлябоў? Яны адказалі: сем. 6 Тады загадаў людзям узлегчы на зямлі; і, ўзяўшы сем хлябоў, узнёсшы падзяку, пераламіў, і даў вучням Сваім, каб раздавалі; і яны раздалі людзям. 7 І мелі некалькі рыбінак: і благаславіўшы, Ён загадаў і іх раздаць. 8 І елі, і насыціліся; і назбіралі рэшты кавалкаў сем кашоў. 9 А было тых, што елі, каля чатырох тысяч. І адпусціў іх. 10 І адразу ўвайшоў у лодку і прыбыў з вучнямі Сваімі ў межы Далмануфскія. 11 І выйшлі фарысеі і пачалі спрачацца з Ім, дамагаючыся ад Яго знамення з неба, спакушаючы Яго. 12 І Ён, уздыхнуўшы духам Сваім, кажа: нашто род гэты знамення патрабуе? Праўду кажу вам: не дасца роду гэтаму знаменне. 13 І, пакінуўшы іх, зноў увайшоў у лодку і адправіўся на той бок. 14 І забыліся вучні Яго ўзяць хлябоў, і акрамя аднаго хлеба не мелі з сабой у лодцы. 15 І Ён наказаў ім, гаворачы: глядзіце, сцеражыцеся закваскі фарысейскай і закваскі Ірадавай. 16 І разважалі між сабой, кажучы: гэта значыць, што хлябоў у нас няма. 17 І, ведаючы, Іісус кажа ім: чаму разважаеце, што хлябоў няма ў вас? Няўжо яшчэ не адчуваеце і не разумееце? Няўжо дагэтуль скамянелае сэрца ваша? 18 Вочы маючы, не бачыце? Вушы маючы, не чуеце? І не памятаеце? 19 Калі пяць хлябоў пераламіў Я на пяць тысяч, колькі поўных кашоў кавалкаў назбіралі вы? Кажуць Яму: дванаццаць. 20 А калі сем хлябоў на чатыры тысячы, колькі поўных кашоў кавалкаў вы набралі? Яны ж адказалі: сем. 21 І сказаў ім: як жа не разумееце? 22 І прыходзіць у Віфсаіду. І прыводзяць да Яго сляпога і просяць, каб да яго дакрануўся. 23 І, узяўшы за руку сляпога, вывеў яго за паселішча і, плюнуўшы на вочы яму, усклаўшы рукі на яго, пытаўся ў яго, ці бачыць што. 24 Той, агледзеўшыся, сказаў: бачу людзей, нібы дрэвы, што ходзяць. 25 Потым зноў усклаў рукі на вочы яго і зрабіў яго відушчым. І ацаліўся, і стаў бачыць усё выразна. 26 І адаслаў яго ў дом, кажучы: у паселішча не заходзь і не расказвай нікому ў паселішчы. 27 І пайшоў Іісус з вучнямі Сваімі ў паселішчы Кесарыі Філіпавай. І дарогаю пытаўся ў вучняў Сваіх, кажучы ім: за каго Мяне прымаюць людзі? 28 А яны адказалі: за Іаана Хрысціцеля, іншыя - за Ілію, а іншыя - за аднаго з прарокаў. 29 Ён сказаў ім: а вы за каго прымаеце Мяне? І ў адказ Пётр сказаў Яму: Ты - Хрыстос. 30 І загадаў ім, каб нікому не гаварылі пра Яго. 31 І пачаў вучыць іх, што Сыну Чалавечаму належыць многа адпакутаваць, быць адрынутым старэйшынамі і першасвятарамі, і кніжнікамі, і забітым быць, і на трэці дзень уваскрэснуць. 32 І казаў пра гэта адкрыта. І Пётр, адвёўшы Яго, пачаў адгаворваць Яго. 33 А Ён, абярнуўшыся і паглядзеўшы на вучняў Сваіх, забараніў Пятру, кажучы: адыдзі ад Мяне, сатана, бо думаеш не пра тое, што Божае, а пра тое, што чалавечае. 34 І, паклікаўшы людзей з вучнямі Сваімі, сказаў ім: Хто хоча ісці за Мною, няхай адрачэцца ад сябе і возьме крыж свой, і ўслед за Мной ідзе. 35 Бо хто хоча душу сваю ўратаваць, той страціць яе; а хто страціць душу сваю дзеля Мяне і Евангелля, той уратуе яе. 36 Бо якую карысць будзе мець чалавек, калі ён здабудзе ўвесь свет, а пашкодзіць душы сваёй? 37 Альбо які выкуп дасць чалавек за душу сваю? 38 Бо хто пасаромеецца Мяне і словаў Маіх перад родам гэтым пралюбадзейным і грэшным, таго і Сын Чалавечы пасаромеецца, калі прыйдзе ў славе Айца Свайго з ангеламі святымі. |
SAPE |
© The FontCity, ltd, 2011