ТАНАХ (39)

Септуагинта (АB) (53)

Септуагинта (BS) (2)

Перевод Феодотиона (3)

Вульгата (78)

Библия Лютера (66)

Textus Receptus (27)

Елизаветинская Библия (75)

Библия короля Иакова (80)

Синодальный перевод (77)

Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27)

Перевод Нового Мира (27)

Библия на украинском языке (66)

Новый Завет Нестле-Аланда (27)

Новый Завет Кассиана (27)

ТаНаХ Давида Йосифона (39)

Библия на белорусском языке (66)

Евангелия на белорусском языке (4)

Паводле Матфея (глав: 28)

Паводле Марка (глав: 16)

Паводле Лукi (глав: 24)

Паводле Iаана (глав: 21)

Радостная Весть (нет)

Новый Завет на иврите (27)

Редакция NEV (66)

Святое Дабравесце (па Беларуску) пераклад Бiблейскай камiсii БПЦ МП

Святое Дабравесце паводле Марка

◄◄ | | Глава | | ►►

1 І прыйшоў Ён зноў у Капернаум праз некалькі дзён, і чутна стала, што Ён у доме.

2 І адразу сабраліся многія, так што не ўмяшчаліся ўжо і пры дзвярах, і Ён казаў ім слова.

3 І прыйшлі, несучы да Яго паралізаванага, якога трымалі на руках чацвёра;

4 і, не маючы як наблізіцца да Яго з-за натоўпу, яны раскрылі дах над тым месцам, дзе Ён быў, і, пракапаўшы, апусцілі пасцель, на якой ляжаў паралізаваны.

5 І, убачыўшы веру іх, Іісус кажа паралізаванаму: сыне, адпускаюцца твае грахі.

6 Сядзелі ж тут некаторыя з кніжнікаў і разважалі ў сэрцах сваіх:

7 Што ён гэтак Бога зневажае? Хто можа адпускаць грахі, акрамя аднаго Бога?

8 І адразу Іісус, спазнаўшы духам Сваім, што яны так разважаюць у сабе, кажа ім: што гэта вы разважаеце ў сэрцах вашых?

9 Што лягчэй? Сказаць паралізаванаму: "адпускаюцца твае грахі" ці сказаць: "устань, і вазьмі пасцель тваю, і хадзі"?

10 Але каб вы ведалі, што мае ўладу Сын Чалавечы на зямлі адпускаць грахі, - кажа паралізаванаму:

11 табе кажу: устань, і вазьмі пасцель тваю, і ідзі ў дом твой.

12 І адразу ўстаў той, і ўзяўшы пасцель, выйшаў перад усімі, так што здзіўляліся ўсе і славілі Бога, кажучы: ніколі такога мы не бачылі.

13 І выйшаў Іісус зноў да мора; і ўвесь народ ішоў да Яго, і Ён вучыў іх.

14 І, праходзячы, ўбачыў Ён Левія Алфеевага, які сядзеў на мытні, і кажа яму: ідзі ўслед за Мною. І той, устаўшы, пайшоў услед за Ім.

15 І калі Іісус узляжаў у доме яго, многія мытнікі і грэшнікі ўзляжалі з Іісусам і з вучнямі Яго; бо многа было іх, якія ішлі ўслед за Ім.

16 І кніжнікі і фарысеі, убачыўшы, што Ён есць з мытнікамі і грэшнікамі, казалі вучням Яго: як гэта з мытнікамі і грэшнікамі Ён есць і п’е?

17 І, пачуўшы, Іісус кажа ім: не здаровыя маюць патрэбу ў лекары, а хворыя; Я прыйшоў заклікаць не праведнікаў, а грэшнікаў да пакаяння.

18 Вучні Іаанавы і фарысейскія пасцілі. І прыходзяць і кажуць Яму: чаму вучні Іаанавы і фарысейскія посцяць, а Твае вучні не посцяць?

19 І сказаў ім Іісус: хіба могуць пасціць сыны харомаў вясельных, калі з імі жаніх? Дакуль жаніх з імі, не могуць пасціць.

20 Але прыйдуць дні, калі будзе ўзяты ад іх жаніх, і тады будуць пасціць у тыя дні.

21 Ніхто латкі з палатна нябеленага не прышывае да адзежыны старой, інакш прышытым парвецца старое, і дзірка будзе яшчэ горшая.

22 І ніхто не ўлівае віно маладое ў мяхі старыя: інакш прарве віно маладое мяхі, і віно выцеча, і мяхі прападуць; а віно малодае ў мяхі новыя ўліваць трэба.

23 І давялося Яму ў суботу праходзіць пасевамі, і пачалі вучні Яго дарогаю зрываць калоссе.

24 І фарысеі казалі Яму: паглядзі, чаму яны робяць у суботу, што не дазволена?

25 І Ён кажа ім: ці ж вы ніколі не чыталі, што зрабіў Давід, калі патрэбу меў і згаладаўся сам і тыя, што былі з ім?

26 як ён увайшоў у дом Божы пры Авіафары-першасвятары і з’еў ахвярныя хлябы, якіх не дазволена было есці нікому, акрамя святароў, і даў таксама тым, што былі з ім.

27 І казаў ім: субота ўзнікла дзеля чалавека, а не чалавек дзеля суботы.

28 Таму Сын Чалавечы ёсць гаспадар і суботы.


SAPE
Яндекс.Метрика

Наверх | Главная | Форум

© The FontCity, ltd, 2011