ТАНАХ (39)

Септуагинта (АB) (53)

Септуагинта (BS) (2)

Перевод Феодотиона (3)

Вульгата (78)

Библия Лютера (66)

Textus Receptus (27)

Елизаветинская Библия (75)

Библия короля Иакова (80)

Синодальный перевод (77)

Новый Завет Уэсткотта-Хорта (27)

Перевод Нового Мира (27)

Библия на украинском языке (66)

Новый Завет Нестле-Аланда (27)

Новый Завет Кассиана (27)

ТаНаХ Давида Йосифона (39)

Библия на белорусском языке (66)

Евангелия на белорусском языке (4)

Паводле Матфея (глав: 28)

Паводле Марка (глав: 16)

Паводле Лукi (глав: 24)

Паводле Iаана (глав: 21)

Радостная Весть (нет)

Новый Завет на иврите (27)

Редакция NEV (66)

Святое Дабравесце (па Беларуску) пераклад Бiблейскай камiсii БПЦ МП

Святое Дабравесце паводле Марка

◄◄ | | Глава | | ►►

1 I адразу ранiцай зрабiлi нараду першасвятары са старэйшынамi i кнiжнiкамi, i ўвесь сiнедрыён, i, звязаўшы Iiсуса, павялi i аддалi Пiлату.

2 I запытаў Яго Пiлат: Ты Цар Iудзейскi? Ён жа сказаў яму ў адказ: ты кажаш.

3 I абвінавачвалi Яго першасвятары ў многім.

4 Пiлат жа зноў запытаў Яго, кажучы: Ты нiчога не адказваеш? глядзi, колькi супраць Цябе сведчаць.

5 Iiсус жа больш нiчога не адказваў, так што Пiлат здзiўляўся.

6 На кожнае ж свята адпускаў iм аднаго вязня, за якога прасiлi.

7 Быў жа адзiн нехта, званы Варава, зняволены з саўдзельнiкамi сваiмi, якiя пад час бунту ўчынiлi забойства.

8 I натоўп пачаў крычаць і прасiць Пiлата аб тым, што ён заўсёды рабiў для iх.

9 Пiлат жа адказаў iм, гаворачы: хочаце, адпушчу вам Цара Iудзейскага?

10 Бо ведаў, што па зайздрасцi выдалi Яго першасвятары.

11 Але першасвятары падбухторылi натоўп прасіць, каб лепш адпусцiў iм Вараву.

12 Пiлат жа зноў сказаў iм у адказ: а што хочаце, каб я зрабiў з Тым, Каго вы называеце Царом Iудзейскiм?

13 Яны ж зноў закрычалi: распнi Яго!

14 Пiлат сказаў iм: якое ж зло Ён учынiў? А яны яшчэ мацней закрычалi: распнi Яго!

15 Тады Пiлат: хочучы дагадзiць натоўпу, адпусцiў iм Вараву, а Iiсуса, пасля бiчавання, аддаў на распяцце.

16 Воiны ж адвялi Яго ўсярэдзiну двара, гэта значыць, у прэторыю, i склікаюць увесь полк,

17 i апранаюць Яго ў багранiцу, i, сплёўшы цярновы вянец, ускладаюць на Яго;

18 i пачалi вiтаць Яго: радуйся, Цару Iудзескi!

19 I бiлi Яго па галаве кiем, i плявалi на Яго, i, становячыся на каленi, кланялiся Яму.

20 I калi наглумiлiся з Яго, знялi з Яго багранiцу i апранулi Яго ў адзежу Ягоную; i выводзяць Яго, каб распяць Яго.

21 I прымушаюць прахожага нейкага Сiмана Кiрынеянiна, якi iшоў з поля, бацьку Аляксандра i Руфа, несці крыж Яго.

22 I прыводзяць Яго на месца Галгофу, што значыць: "месца чэрапа".

23 I давалi Яму пiць вiно са смiрнаю, але Ён не ўзяў.

24 I тыя, што распiналi Яго, дзялiлi адзежу Яго, кiдаючы жэрабя на яе, каму што ўзяць.

25 Была ж трэцяя гадзiна, i распялi Яго.

26 I быў зроблены надпiс вiны Яго: Цар Iудзейскi.

27 I з Iм распiнаюць двух разбойнiкаў, аднаго справа, а другога злева ад Яго.

28 I збылося Пiсанне, якое кажа, "i да злачынцаў залiчаны".

29 I тыя, што праходзiлi мiма, зневажалi Яго, кiваючы галовамi сваiмi i кажучы: гэй! Ты, што разбураеш храм i за тры днi будуеш!

30 уратуй Самога Сябе i сыдзi з крыжа.

31 Гэтаксама i першасвятары з кнiжнiкамi, насмiхаючыся, адзiн аднаму казалi: iншых ратаваў, а Сябе не можа ўратаваць.

32 Хрыстос, Цар Iзраiлеў, няхай сыдзе цяпер з крыжа, каб мы ўбачылi, i ўверавалі ў Яго. I распятыя з Iм ганьбілi Яго.

33 Калі ж надышла шостая гадзiна, цемра настала па ўсёй зямлi да гадзiны дзевятай.

34 I ў дзевятай гадзiне ўскрыкнуў Iiсус моцным голасам, кажучы: Элаi, Элаi! ламма савахфанi? што азначае: "Божа мой, Божа Мой! чаму Ты Мяне пакiнуў?"

35 I некаторыя з тых, што стаялi там, чуючы гэта, казалi: вось, Iлiю клiча.

36 А адзiн пабег, намачыў губку воцатам i, насадзiўшы на кiй, даваў Яму пiць, кажучы: чакайце, пабачым, цi прыйдзе Iлiя зняць Яго.

37 Iiсус жа, ускрыкнуўшы моцна, спусціў дух.

38 I завеса ў храме разадралася напалам ад верху да нiзу.

39 Сотнiк жа, якi стаяў насупраць Яго i бачыў, што Ён, так ускрыкнуўшы, спусціў дух, сказаў: сапраўды Чалавек Гэты быў Сын Божы.

40 Былi i жанчыны, што глядзелi здалёк, сярод iх была Марыя Магдалiна, i Марыя, мацi Iакава Меншага i Iасii, i Саламiя,

41 якія і тады, калi Ён быў у Галiлеi, хадзiлi за Iм i служылi Яму; i iншыя многiя, што прыйшлi разам з Iм у Iерусалiм.

42 I калi ўжо настаў вечар, - паколькі была пятнiца, гэта значыць, пярэдадзень суботы, -

43 прыйшоў Iосiф, што з Арымафеi, паважаны саветнiк, якi i сам чакаў Царства Божага, i, адважыўшыся, увайшоў да Пiлата i прасiў цела Iiсусава.

44 Пiлат жа здзiвiўся, што Ён ужо памёр; i, паклiкаўшы сотнiка, спытаў яго: цi даўно памёр?

45 I, даведаўшыся ад сотнiка, аддаў цела Iосiфу.

46 Ён, купiўшы плашчанiцу i, зняўшы Яго, абвiў плашчанiцаю i паклаў Яго ў магiлу, што была высечана ў скале, i прывалiў камень да дзвярэй магiлы.

47 Марыя ж Магдалiна i Марыя Iасiева глядзелi, дзе Яго паклалi.


SAPE
Яндекс.Метрика

Наверх | Главная | Форум

© The FontCity, ltd, 2011